Вы тут

«Зебра» ў фармаце 3D


У Мінску на вуліцы Ульянаўскай з'явіўся пешаходны пераход, выкананы ў выглядзе 3D-малюнка.

Па ўзгадненні з аддзелам ДАІ Партызанскага РУУС сталіцы яго нанеслі выкладчыкі і навучэнцы цэнтра дадатковага навучання дзяцей і моладзі «Вікторыя», каля якога і прапісалася аб'ёмная «зебра».

— Пад'язджаючы да такога перахода, кіроўцы міжволі будуць зніжаць хуткасць, а пешаходы змогуць больш бяспечна перасякаць праезную частку, — распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.

Калі новаўвядзенне пакажа сваю эфектыўнасць, дык падобныя малюнкі з'явяцца і на іншых вуліцах раёна, у першую чаргу каля вучэбных устаноў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.