Вы тут

Праўда патрэбна ўсім


Пра асаблівасці асвятлення падзей Другой сусветнай вайны ў Германіі і ўвогуле адносіны нашчадкаў пераможаных да трагедыі, якая адбылася на тэрыторыі Беларусі больш за 70 гадоў таму, расказаў галоўны рэдактар нямецкага часопіса «Osten» («Восток») Петэр ФРАНКЭ:

11-41

— Самае галоўнае — успаміны аб Вялікай Айчыннай вайне. І для нас вельмі важна перадаць гэтую інфармацыю падрастаючаму пакаленню. Для таго трэба выкарыстоўваць сродкі масавай інфармацыі. Людзі, якія былі сведкамі мінулых падзей, паступова паміраюць, і трэба знаходзіць іншыя формы перадачы дакументальных звестак.

— Ваш часопіс арыентаваны на аўдыторыю постсавецкай прасторы. У апошні час назіраюцца тэндэнцыі, калі спрабуюць перапісаць гісторыю, навязаць яе новыя варыянты. Якая ваша пазіцыя? Дзе шукаць праўду?

— Праўду заўсёды цяжка знайсці. У Карла Маркса ёсць такое выказванне: «Тыя, хто піша гісторыю, з'яўляюцца тымі, хто яе вызначае». І ў сённяшніх рэаліях гэта сапраўды вельмі часта адбываецца. Магу сказаць пра Германію, дзе я жыву, што ў нас прадстаўленне інфармацыі ў СМІ дастаткова аднабаковае. І там вельмі цяжка знайсці праўду.

— Якім чынам нямецкія сродкі масавай інфармацыі асвятляюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны?

— Рыхард Вайцзекер, федэральны прэзідэнт Германіі ў 1984—1994 гадах, першым сказаў, што 8 мая — дзень вызвалення. Тады якраз і задумаліся, як абыходзіцца з гісторыяй Другой сусветнай вайны. І нашы людзі пачалі разумець, што гэта сапраўды было вызваленне ад фашызму, а не проста паражэнне, як гэта раней было прынята лічыць. Наша грамадства займаецца праблемамі Другой сусветнай вайны. Аднак у людзей ёсць розныя палітычныя падаплёкі: у кансерватараў — свой пункт гледжання, у левых ён іншы.

— А ці ведае сучаснае пакаленне немцаў, якія жудасныя ўчынкі здзяйснялі іх продкі на тэрыторыі Беларусі?

— Наўрад ці яны гэта ведаюць. Акрамя, напэўна, тых, хто працуе разам з беларусамі, як, напрыклад, чарнобыльская ініцыятыва. Яны бываюць тут, сустракаюцца з людзьмі і ведаюць пра тое, што адбывалася ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва пачынаюць разумець, што нарабілі тут нямецкія войскі, падчас наведвання мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Аднак, я думаю, што большасць немцаў гэтага не ведае. Калі гавораць пра Другую сусветную вайну, то ўспрымаюць яе як вайну паміж рускімі і немцамі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.