Вы тут

Заставацца і працаваць на сваёй зямлі


Такую магчымасць жыхарам паўднёвага ўсходу Магілёўшчыны дасць падпісаны Прэзідэнтам указ.

Указ №235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці», які падпісаў Прэзідэнт, адкрывае для сямі раёнаў рэгіёна новыя магчымасці для развіцця. Гэтыя раёны найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ў апошні час заўважна адставалі ў развіцці. «Падцягнуць» іх да лідараў і мае на мэце падпісаны кіраўніком дзяржавы дакумент.

У Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Слаўгарадскім, Хоцімскім і Чэрыкаўскім раёнах указ прадугледжвае стварэнне неабходных умоў і некаторых прэферэнцый. Так, для фізічных асоб прадастаўляецца льгота па выплаце падаходнага падатку. Устанаўліваецца стаўка ў памеры 10 працэнтаў з даходаў у выглядзе аплаты працы, атрыманых па працоўных дагаворах (кантрактах) ад арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія зарэгістраваны на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці з 1 ліпеня 2015 года па 31 снежня 2020 года і займаюцца тут вытворчасцю тавараў (выкананнем работ, аказаннем паслуг) на працягу 7 гадоў з пачатку такой дзейнасці.

Для наймальнікаў і камерцыйных арганізацый, якія зарэгістраваны на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці з 1 ліпеня 2015 года па 31 снежня 2020 года і на працягу 7 гадоў займаюцца тут вытворчасцю тавараў (выкананнем работ, аказаннем паслуг), указам прадугледжаны льготы па абавязковых страхавых узносах па страхаванні выпадкаў дасягнення пенсійнага ўзросту, інваліднасці і страты карміцеля (пенсійнае страхаванне) у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Такія страхавыя ўзносы ўказам вызначаюцца ў памеры 24 працэнты.

Грамадзяне Беларусі, якія будуць будаваць (рэканструяваць) або набываць жылыя памяшканні ў населеных пунктах паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці, змогуць атрымліваць на гэта льготныя крэдыты тэрмінам да 20 гадоў пад 1 працэнт гадавых. Пры гэтым неабходна ажыццяўляць працоўную дзейнасць на тэрыторыі рэгіёна не менш як 10 гадоў з моманту атрымання такіх крэдытаў.

Указам таксама прадугледжана, што Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў да 1 жніўня 2015 года зацвердзіць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года, распрацаваную Магілёўскім аблвыканкамам у мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы.

Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня 2015 года.

* * *

Як адзначае старшыня Чэрыкаўскага райвыканкама Аляксандр МУРАЎЁЎ, гэтага дакумента чакалі:

— Ва ўказе вельмі шмат прэферэнцый для людзей: па падаходным падатку, па фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва, страхавых узносах... Мы спадзяёмся, што ўказ прыцягне ў наш рэгіён новых інвестараў, тым больш што незадзейнічаная працоўная сіла тут ёсць. Шчыра скажу, што раней нам не хапала як бюджэтнага фінансавання, так і прыватнага. Інвестары, па вялікім рахунку, не хацелі сюды ісці па розных прычынах, у тым ліку і з-за наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Асабліва хацелася б адзначыць магчымасць будаваць жыллё па льготных крэдытах пад 1 працэнт гадавых. Гэтая мера павінна затрымаць у раёне як сталае насельніцтва, так і нашу моладзь. Акрамя таго, мы спадзяёмся на хуткае прыняцце Магілёўскім абласным Саветам дэпутатаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага рэгіёна да 2020 года, у якой ужо будуць прапісаны канкрэтныя мерапрыемствы па будаўніцтве, развіцці гаспадаркі і іншых сферах.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.