Вы тут

Вышукваецца... дом


Беларуска-расійская рубрыка «У вас будзе дзіця» выходзіць на тэлеканале АНТ у рамках праграмы «Пакуль усе дома» ўжо больш як 3 гады. За гэты час 59 дзяцей, якія з розных прычын выхоўваліся ў інтэрнатных установах нашай краіны, змянілі месца жыхарства на бацькоўскія дамы, дзе іх любяць, клапоцяцца і ва ўсім падтрымліваюць. Летась да праекта далучылася і «Звязда» — у кожным выпуску «Сямейнай газеты» мы знаёмім патэнцыйных усынавіцеляў і апекуноў з малымі, якія больш за ўсё на свеце мараць пра сям'ю і ўтульны дом...

11-5

Абаяльны 4-гадовы Арцём жыве ў Кобрыне, у SOS-дзіцячай вёсцы, куды пераехаў са сталічнага дзіцячага дома ў 2013 годзе. «Ён у нас акуратыст, любіць чысціню і парадак, з ахвотай дапамагае мне на кухні, — расказвае выхавальніца Аксана Малышава. — З самага ранняга дзяцінства ён навучаны заўжды і з усімі вітацца, таму нават незнаёмыя людзі адразу звяртаюць на Арцёма ўвагу». А яшчэ ён, што дзіўна ў такім узросце, заўжды прадумвае свае ўчынкі і імкнецца знайсці выйсце са складаных сітуацый.

У дзіцячым садку на дружалюбнага, усмешлівага, развітога, дапытлівага і ўседлівага хлопчыка нарадавацца не могуць і часта прыводзяць у прыклад іншым дзецям. Але для поўнага шчасця Арцёмку вельмі патрэбны блізкія людзі і цёплы бацькоўскі дом, дзе можна ўкрыцца ад любых жыццёвых нягод. Можа, будучыя бацькі хлопчыка якраз цяпер чытаюць гэтыя радкі?

Калі вы хочаце даведацца пра Арцёма больш, звяжыцеся са спецыялістамі Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі па нумары: (017) 284-71-51. Для тых, хто хоча ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.