Вы тут

Пясочніца


Крамы бываюць розныя

— Мам, — угаворвае пяцігадовая Ксюша, — а хадзем у краму?

— Ты ж не любіш са мной па крамах хадзіць, — здзіўляецца маці.

— А мы пойдзем у правільную, туды, дзе можна будзе дзіцяці што-небудзь добрае купіць, — тлумачыць дзяўчо.

Сапраўднае чараўніцтва

— Я чараўнік! — радасна абвяшчае родным маленькі Юрась.

— Адкуль ты ведаеш?

— Бо я вось як умею: увечары толькі накрыюся коўдрай, а як раскрыюся — адразу наступае раніца!

Ад памеру не залежыць

Далёкая сваячка прыязджае ў госці і ўпершыню бачыць Насцю, якой 2,5 года.

— Вой, якая маленькая! — замілоўваецца цётка.

— Затое якая разумная! — сур'ёзна адказвае дзяўчынка.

Апетыт прыходзіць падчас...

— Якая ты малайчынка, — хваліць Соню бабуля, — усё з'ела!

— Так, — сумна пагаджаецца малая, — усё. — І ўжо ледзь не са слязьмі ў голасе дадае: — Зусім нічога не засталося... нават цукерачкі!

Пра шкоду і карысць

— Мам, — цікавіцца 6-гадовы Максім, — а смятана карысная?

— Так, карысная.

— А зеляніна?

— І зеляніна вельмі карысная.

— Тады купі мне, калі ласка, чыпсы «смятана з зелянінай»!

Вуснамі малечы

4-гадовая Волечка корпаецца ў сумачцы, потым з хітрынкай у вачах пытаецца:

— Бацькі, адгадайце, што ў мяне ў сумцы?

— Што? — зацікаўлена перапытвае тата.

— Вэрхал! — радасна адказвае дзіця.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.