Імяніны


Імяніны. Штогадовае свята, якое адзначаецца ў гонар хрысціянскага святога, імя якога далі дзіцяці пры хрышчэнні. Раней імя давалі па святцах — календары ўшанавання святых. Звычайна, дзень імянін супадаў ці быў блізкі да дня нараджэння таму, што дзіця хрысцілі ў перыяд да 40-га дня.

* Асаблівае значэнне надавалася першым імянінам. Першы год жыцця дзіцяці вызначаўся як самы важны этап. Менавіта ў першыя імяніны праводзілі абрад пастрыжэння дзіцяці. На патыліцы крыжападобна выстрыгалі дзве пасмы валасоў, якія загортвалі ў тканіну чырвонага колеру і хавалі за абразамі ў чырвоным куце. Лічылася: пакуль валасы дзіцяці ляжаць там, з ім нічога не здарыцца.

* Калі сына забіралі ў войска, маці даставала гэтыя валасы і з некалькіх валасінак рабіла амулет («каб дадому вярнуўся»): «закатвала» валасы ў воск грамнічнай свечкі і хавала гэты застылы воск у адзенні сына; астатнія клала назад.

* Калі дачка выходзіла замуж, валасы ад першага пострыгу вымалі і аддавалі ёй назаўжды — «каб стварыла (звіла) сваё гняздо, свой дом, сваю сям'ю і дамоў не вярталася».

* У гэты дзень дзіця першы раз падпярэзвалі і апраналі панчохі. Праводзіць усе рытуальныя дзеянні на імянінах дазвалялася хроснай маці або бабулі.

* Часам у гэты дзень дзіця аднімалі ад грудзей.

* У гэты ж дзень дзіця далучалі да дарослага жыцця, да працы: дзяўчынцы, напрыклад, у рукі першы раз укладвалі кавалак тканіны, хлопчыку — малаток, каб «ён заўсёды ў рабоце быў спрытным».

* Абавязковым рытуалам на імянінах было выпяканне караваяў, якія таксама зваліся «імяніннікамі».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.