Вы тут

Жыллё ў крэдыт


Працэнтная стаўка прымальная, але не зафіксаваная.

З гэтага панядзелка Белаграпрамбанк аднавіў прадастаўленне крэдытаў на будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў (кватэр), набыццё жыллёвых аблігацый, індывідуальных жылых дамоў і кватэр. Доўгатэрміновы крэдыт выдаецца ў беларускіх рублях пад 39% гадавых. Гэта даволі сур'ёзная заяўка ў сферы фінансавання нерухомасці. Няўжо цяпер у нас з'явілася рэальная магчымасць атрымліваць даступныя крэдыты на жыллё на агульных падставах? Паспрабуем разгледзець усе плюсы і мінусы гэтай прапановы.

500 млн на 20 гадоў

Галоўным плюсам гэтага крэдыту з'яўляецца яго сур'ёзны тэрмін, які складае да 20 гадоў. Ажыццяўленне плацяжоў па крэдыце (вяртанне асноўнага доўгу) робіцца штомесяц роўнымі часткамі. Магчыма прадастаўленне адтэрміноўкі пачатку пагашэння плацяжу па крэдыце (вяртанне асноўнага доўгу) на тэрмін да 1,5 года. Гэта таксама — у актыў. Праўда, плаціць працэнты па крэдыце неабходна будзе ўжо з наступнага месяца пасля яго атрымання.

Максімальная сума крэдыту падлічваецца спецыялістамі банка ў межах крэдытаздольнасці заяўніка, але не можа перавышаць 500 млн рублёў, а таксама быць большай за 90% ад арыенціровачнага кошту жылога памяшкання. Пры разліку максімальнай сумы крэдыту магчымы ўлік даходу мужа (жонкі), а таксама фізічных асоб, якія знаходзяцца ў блізкай роднасці, сваяцтве з заяўнікам, згодна з артыкуламі 60 і 61 Кодэкса Беларусі аб шлюбе і сям'і. А вось мінімальная сума такога крэдыту складае 10 млн рублёў.

І афармленне мае кошт

Адразу трэба заўважыць, што звычайна падобныя жыллёвыя пазыкі выдаюцца банкамі на даволі жорсткіх умовах забеспячэння.

У нашым выпадку гэта паручыцельства не меней за дзвюх фізічных асоб і (або) заклад набытага па крэдыце жылога памяшкання. Менавіта ў гэтым выпадку за афармленне неабходна будзе заплаціць. Складанне дагавора паручыцельства пад забеспячэнне вяртання крэдыту каштуе тут 150 тысяч, а афармленне дагавора аб закладзе нерухомасці — 250 тысяч рублёў.

Крэдыт даюць не ўсім

Заяву на атрыманне жыллёвага крэдыту ў банку прымуць толькі ад грамадзяніна Беларусі, які зарэгістраваны тут і мае пастаянны, афіцыйна пацверджаны даход на тэрыторыі нашай краіны. Акрамя таго, крэдыт дадуць толькі тым, у каго агульная сума выплат (утрыманняў) па выканаўчых дакументах у суме не перавышае 50% ад даходаў, якія застаюцца пасля выплаты падаткаў. Дакладна не дадуць крэдыт тым кліентам, якія маюць праблемную запазычанасць і (або) адмоўную крэдытную гісторыю (для індывідуальных прадпрымальнікаў — запазычанасць па падатках, зборах і іншых плацяжах у бюджэт). Тэрмін разгляду пакета дакументаў складае 7 працоўных дзён.

Стаўка плавае

Бадай, самым галоўным крытэрыем любых крэдытаў з'яўляецца працэнтная стаўка. У нашым выпадку адразу гаворыцца пра 39% гадавых. Праўда, потым удакладняецца, што працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з'яўляецца пераменнай і змяняецца ў дзень змены стаўкі рэфінансавання (СР) Нацыянальнага банка. Увогуле, канкрэтная працэнтная стаўка для кліента падлічваецца па простай формуле (СР + 14%). Тады і атрымліваецца, што пры зніжэнні стаўкі рэфінансавання на 15%, стаўка па крэдыце стане ўжо 24%. А пры павялічэнні СР на 10 пунктаў за карыстанне крэдытам неабходна будзе плаціць ужо 49% гадавых.

***

Чакаем вашых пытанняў пра карыстанне грашыма і ўсё, што з гэтым звязана. Вы можаце звяртацца на электронны адрас газеты іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу з пазнакай «для аддзела эканомікі» ці па тэлефонах 8 (017) 292 38 02 і 8 (017) 287 17 51.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».