Вы тут

Рэцэпты даўгалецця па-брытанску


Адсутнасць тэлевізара

Брытанская пенсіянерка Гертруда Хіндлі, якой на мінулым тыдні споўнілася 103 гады, раскрыла сакрэт свайго даўгалецця. Ён заключаецца ў адсутнасці тэлевізара, піша The Daіly Mіrror.

12-1

«Ва ўсіх маіх сяброў ён ёсць, але я не хачу яго мець. Я проста хачу спакою», — патлумачыла доўгажыхарка, якая да выхаду на пенсію працавала сядзелкай. Хіндлі не бачыла ніводнай тэлетрансляцыі: ні каранацыі каралевы Елізаветы ІІ, ні забойства Джона Кенэдзі, ні высадкі першага чалавека на Месяц, ні падзення Берлінскай сцяны. Тэракт 11 верасня таксама прайшоў міма яе ўвагі.

Замест таго, каб глядзець тэлевізар, Хіндлі, па ўласным прызнанні, даглядала пажылых людзей. Акрамя таго, у 1970-х гадах яна дапамагла стварыць раённы прытулак для жывёл і значную частку часу прысвячала ім, ёй не было калі глядзець перадачы. Гертруда Хіндлі не мае ўласных дзяцей і пражывае ў доме састарэлых. Яе пляменнік Рычард пацвердзіў, што «яна сапраўды ніколі не ведала, што адбываецца ў свеце». «Я думаю, таму яна так доўга і жыве. Яна ніколі не хвалявалася з-за навін», — сказаў ён.

Сон, здаровы лад жыцця і... віскі

А вось таксама брытанец (але не карэнны, а індыйскага паходжання) Назар Сінгх, які лічыцца найстарэйшым жыхаром Вялікабрытаніі, таксама нядаўна адзначыў свой дзень нараджэння, які для яго стаў 111-м. Як паведамляе The Daіly Mіrror, на святкаванні мужчына выпіў куфаль піва і келіх віскі. Сакрэтам свайго даўгалецця Сінгх назваў шмат сну, здаровы лад жыцця і ўжыванне віскі.

Сын імянінніка Чэйн расказаў, што яго бацька спіць па дзевяць гадзін за суткі, любіць піць малако і міндальны алей, а таксама рэгулярна есць садавіну. У свае 111 гадоў Назар Сінгх ні разу не рабіў аперацый, ён захаваў некалькі ўласных зубоў і мае ідэальны слых. Чэйн Сінгх удакладніў, што яго бацька адзначыў дзень нараджэння ў коле сям'і ў Індыі, куды з'ехаў у пачатку гэтага года.

12-2

Назар Сінгх нарадзіўся 8 чэрвеня 1904 года ў невялікай індыйскай вёсцы. З 10-гадовага ўзросту ён дапамагаў сям'і ў полі, а займацца садам і агародам Сінгх закончыў толькі чатыры гады таму. У 1932-м мужчына заключыў традыцыйны для Індыі шлюб па дамоўленасці з дзяўчынай па імені Нарайян Каур з суседняй вёскі, у шлюбе з якой у яго нарадзіліся дзевяць дзяцей. Яго жонка памерла 12 гадоў таму ў 90-гадовым узросце. У Сінгха ёсць 34 унукі і 64 праўнукі. У 1965 годзе мужчына з сям'ёй пераехаў у Англію, дзе амаль 25 гадоў прапрацаваў на ліцейнай вытворчасці.

Званне самай старой жыхаркі планеты цяпер належыць амерыканцы Джэраліен Тэлі, якой 23 мая споўнілася 116 гадоў. Жанчына пражывае ў прыгарадзе Дэтройта.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.