Вы тут

Крэатыўныя і пазітыўныя


Пачынайце дзень у кампаніі новых вядучых «Тэлераніцы».

З надыходам лета ў праграме «Тэлераніца» на канале «Беларусь 2» з'явілася новая пара вядучых. Цяпер радаваць гледачоў будуць Вольга Жураўлёва і Арцеміс Ахпаш.

Вольга — актрыса, спявачка, модны дызайнер, спартсменка — вядомая аўдыторыі як удзельніца розных музычных праектаў. Таксама дзяўчына паспела зняцца ў папулярным расійскім тэлесерыяле «Вяртанне Мухтара 2».

12-6

Дзяўчыну, жыццёвае крэда якой «сёння мы лепшыя, чым учора», радуе новая магчымасць пачынаць дзень з крэатыўнай і пазітыўнай камандай праграмы «Тэлераніца». І новая вядучая спадзяецца, што агульнымі намаганнямі яны змогуць зрабіць кожную новую раніцу для беларусаў яшчэ лепшай. «Я ўдзячна тэлеканалу «Беларусь 2» за магчымасць з'яўляцца на экране штораніцы ў кожным доме».

12-7

Арцеміс Ахпаш — беларус з грэчаскімі каранямі, прафесійны вядучы, дыктар, шчаслівы бацька і муж. Запомніўся і спадабаўся многім гледачам, калі выступаў у якасці бэк-вакаліста на конкурсе песні «Еўрабачанне», дзе «ўзмацняў» галасы беларускіх удзельнікаў Юзары і Тэа падчас іх выступаў. У размове пра любімую працу Арцеміс адзначыў, што прыемна стаць вядучым праграмы «Тэлераніца», таму што менавіта фармат ранішняга забаўляльнага праекта яму найбольш імпануе. Стаўленне да жыцця ў харызматычнага грэка заўсёды аптымістычнае. А яшчэ ён марыць агучыць мультфільм. Сярод яго захапленняў таксама спорт, чытанне і падарожжы.

Кіраўніцтва канала ўпэўнена, што новая пара вядучых спадабаецца гледачам і яны з задавальненнем будуць пачынаць свой дзень у кампаніі Вольгі Жураўлёвай і Арцеміса Ахпаша.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.