Вы тут

«Хварэйце» за нашых!


Белтэлерадыёкампанія пакажа Еўрапейскія гульні-2015.

З 12 па 28 чэрвеня ў Баку пройдуць першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні. Трансляцыі гульняў, а таксама самыя яркія моманты спартыўнага форуму — у эфіры «Беларусь 1», «Беларусь 2» і «Беларусь 5».

Трансляцыі Еўрапейскіх гульняў стартуюць у эфіры 12 чэрвеня. У 18.55 тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 5» у прамым эфіры пакажуць урачыстую цырымонію адкрыцця спаборніцтваў.

Журналісты Агенцтва тэленавін у выпусках навін, сюжэтах праграм «Панарама» і «Галоўны эфір» раскажуць пра самыя цікавыя і захапляльныя моманты спартыўнага форуму.

Канал «Беларусь 5» прапануе прамыя трансляцыі практычна ўсіх гульняў, у тым ліку і сілавыя віды спорту, веласіпедны спорт і стральбу. Кожны дзень у эфіры тэлеканала спецыяльны праект «Еўрапейскія гульні. Баку-2015. Вынікі дня» і сюжэты з месца падзей.

Паўторы найбольш яркіх момантаў спаборніцтваў можна будзе ўбачыць у эфіры тэлеканала «Беларусь 2». Прамую трансляцыю цырымоніі закрыцця Еўрапейскіх гульняў беларускія аматары спорту змогуць убачыць 28 чэрвеня ў 18.55 на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 5».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?