Вы тут

А вы ведаеце?


Псіхалагічныя хітрасці, якія дапамогуць дамагчыся жаданага.

Вы можаце «ўзламаць» не толькі свой мозг, каб, напрыклад, хутчэй запамінаць інфармацыю, але і мозг іншых людзей. Не палохайцеся, калі гэта трохі нагадвае раманы Джорджа Оруэла. Вось дзесяць хітрасцяў для такога «ўзлому».

12-3

Глядзіце шырэй. Людзі, сканцэнтраваныя на чымсьці адным, часта могуць выпускаць з-пад увагі іншую інфармацыю. Выкарыстоўвайце гэтую хітрасць, калі хочаце зрабіць нешта непрыкметна. Напрыклад, вядомая гісторыя пра зладзюжку ў Заходнім Берліне. Кожны дзень ён ездзіў на сваім веласіпедзе на ўсход з торбай, поўнай пяску. Ахоўнікі кожны дзень правяралі яго сумку на кантрабанду, але ніколі нічога не знаходзілі. І яны адпускалі яго. Аднак яны так ніколі і не заўважылі, што ён краў веласіпеды.

Сачыце за позай. Калі вы з кімсьці размаўляеце, паспрабуйце скапіраваць яго ці яе позу. Калі вы зробіце гэта, людзі неўсвядомлена будуць ставіцца да вас добразычліва. Гэта можа вам вельмі дапамагчы, асабліва калі вы нешта просіце.

Рабіце паўзу. Гэта стары трук, але ён вельмі можа спатрэбіцца на перамовах. Калі вы ведзяце з кімсьці перамовы, рабіце доўгія (нават вельмі доўгія) паўзы, перш чым задаць пытанне. Гэта бяспройгрышны спосаб прымусіць людзей казаць праўду.

Ківайце. Калі вашы сябры выступаюць з прэзентацыяй, дапамажыце ім, ківаючы галавой падчас выступлення. Гэта працуе найлепшым чынам, калі рабіць у канцы кожнага сказа. Невядома чаму, але гэта дапамагае не збіцца і не заблытацца пры публічных выступленнях. Працуе ў 9 выпадках з 10.

Памаўчыце, каб даведацца. Размаўляючы з чалавекам і не атрымаўшы поўны адказ на зададзенае вамі пытанне, зрабіце паўзу і ветліва памаўчыце. Затым вы зможаце атрымаць даволі поўны адказ на ваша пытанне. Многіх людзей невытлумачальна палохае, калі іх суразмоўца маўчыць.

Выкарыстоўвайце розныя варыянты. Нам часта даводзіцца выбіраць паміж некалькімі магчымымі варыянтамі. Паспрабуйце выбраць два з іх і прапанаваць у якасці альтэрнатывы чалавеку, якога вы спрабуеце пераканаць. Часцей за ўсё выберуць менавіта адзін з вашых варыянтаў.

Будзьце сумленным. У наступны раз, калі вы зберацеся зрабіць які-небудзь непрыстойны ўчынак (але ў рамках закона, вядома ж), паспрабуйце быць сумленным. Зрабіце выгляд, што вы тут і павінны быць і робіце тое, што вам дазволена. Вы здзівіцеся, як гэта працуе. Але: калі ласка, не выкарыстоўвайце гэта на зло.

Назавіце па імені. Калі вы дасце чалавеку паперу і ручку і папросіце напісаць нешта, хутчэй за ўсё гэта будзе яго ці яе імя. Цікава, ці не праўда?

Прапануйце адказ. У маркетынгу адкрытыя пытанні (а не проста пытанні, якія прадугледжваюць адказы «так» і «не») часта могуць падняць продаж. Напрыклад, параўнайце: «Не хочаце купіць яшчэ дзве ўпакоўкі і атрымаць зніжку?» і «А чаму б вам не ўзяць яшчэ дзве ўпакоўкі, і тады вы атрымаеце зніжку на ўсе?».

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.