Вы тут

У гонцы за кубкам краіны


Вызначыліся ўдзельнікі 1/16 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі па футболе.

Першыя стадыі Кубка Беларусі — рэч даволі цікавая. Той, хто ніколі не цікавіцца ніжэйшымі ўзроўнямі айчыннага футбола, знойдзе тут для сябе шмат новага.

Традыцыйна на гэтых этапах у барацьбу ўступаюць каманды, якія выступаюць у першай, другой лізе, ці нават аматарскія калектывы з чэмпіянатаў абласцей. Па назвах гэтых камандаў можна адчуць увесь смак беларускага футбола. Сустракаюцца на гэтай стадыі клубы і з даволі лірычнымі назвамі («Прамень» з Мінска, «Хваля» з Пінска, «Зара» з Круглага), і з ландшафтнымі («Прыазер'е» з Верхнядзвінска, «Крутагор'е» з Дзяржынска), рабочымі («Хімік» з Светлагорска, «Газавік» з Віцебска) і літаральна з зубаскрышальнымі («Гомельчыгунтранс», «Брэстжылбуд», «Колас-Меліяратар-Дружба» з-пад Баранавіч). Жывёльны свет прадстаўляюць сталічныя «Крумкачы». Вось такая футбольная палітра. Толькі з кожным кубкавым крокам камандаў з такімі самабытнымі назвамі становіцца ўсё менш і менш. Гэта можна зразумець і па выніках сустрэч 1/32 фіналу, якія сенсацый амаль не прынеслі: «Асіповічы» — «Кобрын» — 0:1, «Хваля» — «Зорка-БДУ» — 2:0, «Крутагор'е» — «Бяроза-2010» — 1:4, «Газавік» — «Орша» — 1:6, «Прыазер'е» — «Гомельчыгунтранс» — 0:3, «Тарпеда» (Мінск) — «Хімік» — 0:4, «АК Ждановічы» — «Гарадзея» — 1:6, «Зара» — «Баранавічы» — 0:3, «Жлобін» — «Рэчыца-2014» — 1:3, «Прамень» — «Дняпро» (Магілёў) — 1:3, «Брэстжылбуд» — «Крумкачы» — 1:3, «Любань» — «Ліда» — 2:4, «Спартак» (Шклоў) — «Беліта-Вітэкс» (Узда) — 2:1, «Вертыкаль» (Калінкавічы) — «Слонім» — 1:5, «Колас-Меліяратар-Дружба» (Баранавіцкі раён) — «Ашмяны» — 1:2, «Маладзечна»-ДЮСШ №4 — «Смалявічы СТІ» — 0:5.

[caption id="attachment_87484" align="alignnone" width="300"]Момант матча «Маладзечна»-ДЮСШ №4 — «Смалявічы СТІ». Момант матча «Маладзечна»-ДЮСШ №4 — «Смалявічы СТІ».[/caption]

 

Лёсаванне 1/16 фіналу склалі наступныя пары: «Смалявічы СТІ» — «Дынама» (Мінск), «Крумкачы» — «Слуцк», «Ліда» — «Смаргонь», «Дняпро» (Магілёў) — «Нафтан», «Баранавічы» — «Славія», «Спартак» — БАТЭ, «Хімік» — «Іслач», «Хваля» — «Віцебск», «Орша» — «Тарпеда-БелАЗ», «Гарадзея» — «Мінск», «Кобрын» — «Гомель», «Гомельчыгунтранс» — «Белшына», «Слонім» — «Шахцёр» (Салігорск), «Рэчыца-2014» — «Нёман», «Ашмяны» — «Граніт», «Бяроза-2010» — «Дынама» (Брэст).

Якаў ЖУРБІН.

Фота аўтара

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.