Вы тут

Упісаць сваё імя ў летапіс спорту


Удзельнікам І Еўрапейскіх гульняў у г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка)

Дарагія сябры!

Разам з усімі прыхільнікамі спорту мы чакаем унікальнага відовішча — першых Еўрапейскіх гульняў.

Беларусь была адной з тых дзяржаў, якія падтрымалі ідэю правядзення гэтага маштабнага форуму Старога Свету. Менавіта ў Мінску ў 2011 годзе на пасяджэнні Выканкама Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў адбылося абмеркаванне праекта, а ўжо ў 2012 годзе ён быў зацверджаны на Генасамблеі ЕАК.

Таму з'яўленне нашай дэлегацыі пад дзяржаўным сцягам Беларусі на алімпійскім стадыёне ў гасцінным азербайджанскім Баку стане для нас урачыстай і вельмі прыемнай падзеяй. Упершыню ў гісторыі будуць разыграны медалі Еўрапейскіх гульняў, і кожны ўдзельнік спаборніцтваў упіша сваё імя ў летапіс спорту. Шчыра спадзяюся, што для нашай каманды гэта будуць слаўныя старонкі.

Жадаю вам з годнасцю прадставіць Беларусь на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку.

Поспехаў вам і яркіх перамог!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

* * *

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Азербайджанскую Рэспубліку. Учора кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця І Еўрапейскіх гульняў. Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі правядзе шэраг двухбаковых сустрэч і наведае спартыўныя аб'екты ў Баку.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.