Вы тут

Без сакрэтаў


Наша краіна плануе прадастаўляць ураду ЗША інфармацыю пра рахункі і іншыя актывы рэзідэнтаў гэтай краіны (фізічных і юрыдычных асоб), якія вядуць гаспадарчую дзейнасць або маюць рахункі на тэрыторыі Беларусі.

Такім чынам, праект закона «Аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадам Беларусі і кіраўніцтвам Злучаных Штатаў Амерыкі аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правілаў і рэалізацыі закона ЗША аб падатковым кантролі рахункаў у замежных фінансавых установах» плануецца разгледзець на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 26 чэрвеня. Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Віктар Валюшыцкі.

Дэпутат растлумачыў, што гэта робіцца для паляпшэння падаткаабкладання, абмену інфармацыяй, а таксама большай празрыстасці ўсіх фінансавых узаемаадносін. Гэта звычайная практыка, бо сёння падобнае пагадненне ратыфікавана 59 дзяржавамі. Перадавацца яна будзе раз на год, прыкладна ў верасні за мінулы год.

Старшыня камісіі ўдакладніў, што ў ідэале абмен падобнай інфармацыяй павінен быць узаемным. У сувязі з гэтым ён дадаў, што сустрэчнае пытанне беларускім бокам аб прадастаўленні інфармацыі падатковымі органамі ЗША аб рэзідэнтах нашай краіны ў іх таксама ўздымалася. Магчыма, што гэта будзе наступным этапам. А пакуль разглядаецца рашэнне аб ратыфікацыі пагаднення ў аднабаковым парадку.

Сяргей ПАЛІНІН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.