Вы тут

Не радуе пакуль лета — расчаравалі і клубніцы...


...Нарэшце паспеў адзін з галоўных ласункаў лета — клубніцы. Не ведаю людзей, якія б адмовіліся ад жывых вітамінаў «пад соусам» са смятаны і цукру. Доўгачаканыя ягадкі ўжо красуюцца і на прылаўках Камароўкі. Што маем у асартыменце? На сталічны рынак клубніцы прыехалі з Драгічына, Кобрына, Брэста, Лунінца, Гродна. Ёсць невялікія і непрыметныя ягады, іншыя — могуць пахваліцца добрым памерам і чырванню: просіш «на зуб» пакаштаваць, а драбнюткіх у скрынцы і няма.

— Вазьміце сунічныя, самы лепшы з беларускіх гатункаў, — рэкламуе свой тавар прадавачка. На цэнніку тлустым фламастарам пазначана «вельмі салодкія». Але на паверку ягада гарчыць.

— Надвор'е для клубніц не задалося, — апраўдваецца дзяўчына, злавіўшы мой здзіўлены позірк.

Рушым далей. Нямногія прадаўшчыцы дазваляюць праверыць свой тавар. «Дома пакаштуеце», — бурчыць жанчына, незадаволеная роспытамі пра смак ягад. У яе суседкі клубніцы брудныя — дэгустацыя адмяняецца. Затое зняць пробу з гродзенскага прысмаку — аднаго з самых дарагіх (55 тысяч за кілаграм) — далі без праблем. На смак усе ягады мне здаліся аднолькавымі — нават самыя салодкія аддавалі кіслінкай. У такім выпадку не бачу сэнсу пераплочваць за знешнюю прыгажосць. Сярэдняя цэнавая катэгорыя — 35 тысяч рублёў за кілаграм. Ёсць больш бюджэтныя варыянты — па br25 тыс.

12-28

Паўлітровы збанок першых лясных суніц аблегчыць кашалёк роўна на 100 тысяч рублёў. Кілаграм ледзь не чорных, «глянцавых» малдаўскіх чарэшань прапануюць забраць за br30-40 тыс. А гэтую ж госцю з Іспаніі, у якой плады ледзь не ўдвая большыя за малдаўскія, прадаюць рэкордна дорага — па 150 тысяч рублёў за кілаграм.

Нарэшце паказалася маладая бульба. Кілаграм буйной, што так і просіцца ў рондаль, лёгка знойдзеце па 15 тысяч рублёў. Да такой стравы было б няблага дадаць салату з памідораў і агуркоў. Апошнія з Пінска ў сярэднім каштуюць br10 тыс. за кілаграм. Мясістыя беларускія таматы ёсць па 24 тысячы рублёў за кілаграм, іспанскія — па 18 тыс., а ўкраінскія — па 22 тыс. Кілаграм невялічкіх чэры абмяняюць на 30 тысяч рублёў. Затое ўражваюць габарытамі азербайджанскія памідоры: за кіло «волатаў» не шкада аддаць і br35 тыс. За 45 тысяч рублёў атрымаеце кілаграм сімпатычных баклажанаў альбо два кіло кабачкоў.

З'явіліся кавуны, але яны пакуль што мала каму будуць па зубах — за кілаграм «паласаціка» жадаюць атрымаць 40 тысяч рублёў. З імі ў адной цане нектарыны. Амаль па такім жа кошце ідуць і лімоны, аднак на адным прылаўку былі заўважаны цытрусы «новага ўраджаю» — па br75 тыс. за кілаграм. За гэтыя грошы можна набыць кіло гранатаў, амаль два кілаграмы апельсінаў ці мандарынаў і ледзь не тры кілаграмы бананаў. Інжырныя персікі ідуць па кошце іранскіх разынак гатунку «Голд» — 90 тысяч рублёў за кілаграм. Як не дзіўна, адну коштавую планку трымаюць бананы і морква — у сярэднім каштуюць br21 тыс. за кілаграм. Прыгледзеўшыся да цэнніка, заўважыла — морква заморская, прыехала з Ізраіля. Хочаце паласавацца ўзбекскімі абрыкосамі — калі ласка, 35 тысяч рублёў за кілаграм. Іспанскі варыянт даражэйшы на br15 тыс.

Напрыканцы шпацыру заўважыла вялікую чаргу. Міжволі падумалася — пэўна, прывезлі танныя ды салодкія клубніцы. Але людзі чакалі... яблыкі. Дарэчы, гатункі «Ліголь», «Чорны прынц», «Голдэн», «Ананаснае» цяпер у сярэднім каштуюць 17-20 тысяч рублёў за кілаграм. А кілаграм жоўтай у чырвоныя крапінкі грушы «фарэлы» стане вашым усяго за Br65 тыс/ — на такую ж суму можна забраць з прылаўкf два кілаграмы «бэры».

Кацярына РАДЗЮК

Лічыльнік «Звязды»

(кошт за кілаграм, калі не пазначана іншае)

Сала салёнае — 130 тыс.

Бараніна (філе) — 115 тыс.

Свініна (філе) — 130 тыс.

Грудзінка свіная (на засолку) — 75 тыс.

Бройлернае кураня — 31-38 тыс.

Ялавічына — 95-150 тыс.

Фарш катлетны (свініна плюс ялавічына) — 55 тыс.

Яйкі курыныя (дзясятак) — 13-14 тыс.

Яйкі перапяліныя (20 штук) — 22-23 тыс.

Грэчка (800 грамаў) — 12-13 тыс.

Рыс прапараны (800 грамаў) — 15 тыс.

Алей сланечнікавы рафінаваны (850 грамаў) — 18-23 тыс.

Зялёная цыбуля (пучок) — 3-5 тыс.

Кроп (пучок) — 8-10 тыс.

Пятрушка (пучок) — 5 тыс.

Шчаўе (пучок) — 5 тыс.

Часнык (1 штука) — 5-15 тыс.

Радыска (пучок) — 10-15 тыс.

Шампіньёны — 32-39 тыс.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.