Вы тут

Добры фундамент адносін


Учора ў Баку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.

Кіраўнік беларускай дзяржавы даў высокую ацэнку ўзроўню падрыхтоўкі Азербайджана да правядзення першых Еўрапейскіх гульняў, паведамляе БЕЛТА. «У вас было ўсяго два гады, каб падрыхтавацца да гульняў. Гэта было б немагчыма, калі б вы да гэтага нічога не рабілі, — адзначыў беларускі лідар. — Мы не сумняваліся, што гэта будзе зроблена, але каб так было прыгожа... Гэта проста нас уразіла».

Безимени-5

Прэзідэнт Беларусі таксама падкрэсліў, што не мог не прыехаць на адкрыццё гэтага першага ў гісторыі спартыўнага форуму, паколькі раней сам выказваў пажаданне, каб на еўрапейскім кантыненце праводзіліся такія спаборніцтвы алімпійскага маштабу.

У сваю чаргу Прэзідэнт Азербайджана адзначыў, што лідары дзвюх краін падтрымліваюць рэгулярныя кантакты, што дапамагае надаць дынамізм двухбаковым адносінам. «Беларусь для нас — дружалюбная, брацкая дзяржава. Мы вельмі цэнім нашы адносіны і ганарымся тым, што нам удалося дасягнуць за параўнальна кароткі час у справе палітычнага ўзаемадзеяння, эканамічнай кааперацыі, сумесных праектаў. Па ўсіх напрамках мы бачым толькі пазітыўную дынаміку», — заявіў Ільхам Аліеў.

«Нашы адносіны вызначаюць шчырасць, надзейнасць і нацэленасць на паспяховую рэалізацыю задач, якія мы ставім», — сказаў Прэзідэнт Азербайджана.

Гаворачы аб правядзенні першых Еўрапейскіх гульняў у Баку, Ільхам Аліеў адзначыў, што гэтая падзея знамянальная як для Азербайджана, так і для Еўропы ў цэлым. Ён таксама лічыць, што Беларусь на гульнях прадстаўлена моцным складам атлетаў. Ільхам Аліеў пажадаў беларускім спартсменам поспехаў і перамог на спаборніцтвах.

Учора ўвечары Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці I Еўрапейскіх гульняў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.