Лічбы


Лічбы. Пашукаем сімвалічны код натуральных лічбаў ў прымаўках і казках, выслоўях. Адзін: «Адна галавешка не гарыць, а толькі тлее», «Адзін у полі не воін», «Адзін дуб у полі — гэта не лес». Два: «Хоць вох, ды ўдвох». Тры: «Адзін сын — не сын, два сыны — паўсына, а толькі тры сыны — сын». «Жылі-былі дзед і баба, было ў іх трое ўнукаў». Чатыры: «Чатыры мілі за два дні. Ідзі на ўсе чатыры бакі». Пяць: «Варона з куста, а пяць на куст», «Ведае, як свае пяць пальцаў». Шэсць: «Жыў-быў Несцерка, было ў яго дзяцей шэсцерка». Сем: «Ведае свой род у сёмае калена». Восем: «Прыйшла вясна — ужо часу няма, надышла восень — яшчэ работ восем». Дзевяць: «Лепей дзевяць дзевяраў, чым адна залвіца».

* Часцей за ўсё выкарыстанне таго ці іншага ліку абумоўлена светапогляднымі ўяўленнямі нашых продкаў і іх непасрэднай «заземленасцю» ў канкрэтную рытуальна-абрадавую сітуацыю. Напрыклад, у славянскіх казках самым пашыраным кампазіцыйным прыёмам з'яўляецца трохразовы паўтор, а народная традыцыя патрабавала кінуць у магілу тры жменькі зямлі, за жалобным сталом выпіць тры чаркі гарэлкі. На вяселлі тры разы бацька абводзіць дачку вакол стала, перад тым як перадаць яе ў рукі жаніха і адправіць маладых да вянца.

* Кожны чалавек быў уключаны ў шырокую сістэму сямейна-родавых адносін. У народзе казалі: «Ведае свой род у сёмае калена». Нічога дзіўнага тут няма, таму што якраз столькі намінацый мог мець дарослы чалавек у сістэме міжродавых сувязяў: унук, сын, бацька, муж, дзед, брат, пляменнік, дзядзька, швагер.

* Калі ўзяць за аснову класічны прынцып народнай культуры — процістаянне Дабра і Зла, Святла і Цемры, то сістэма лікаў, хутчэй за ўсё, павінна мець той самы падзел: адны з іх факусіруюць у сабе філасофію гармоніі жыцця, а іншыя — хаос Смерці. Магчыма, усё ж першапрычынай з'яўляецца супрацьстаянне двойкі (пары) як першаасновы выжывання чалавечага роду (Адам і Ева), тройкі, якая ўвасабляе не толькі канкрэтную колькасць (тры чалавекі, тры капы сена), і мноства, якое пераважала пару. На другім дзясятку злічэння гэтая ж самая пара (12 і 13) вылучаецца сярод астатніх найбольшым напружаннем супрацьстаяння (дванаццаць сыноў-месяцаў і «чортаў тузін»).

Ад Янкі Крука і Аксаны Катовіч

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.