Без візы


На міжнародным спрошчаным памежным пераходзе «Перароў», які знаходзіцца на тэрыторыі Белавежскай пушчы ў Пружанскім раёне, учора ўрачыста сустрэлі першых бязвізавых турыстаў

Пра тое, што такі крок беларускага боку насустрач развіццю прыпушчанскага турызму будзе зроблены, гаварылася даўно. І вось адладжаны фармальнасці, узгоднены нюансы. Апошнім штрыхом стала зацвярджэнне Саўмінам дакумента аб парадку наведвання замежнымі грамадзянамі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» 15 мая гэтага года.

Безимени-6

 

Цяпер турысты з Еўрасаюза, як у складзе арганізаваных груп, так і паасобку, могуць пехатой альбо на веласіпедах наведаць тэрмінам да трох дзён нашу частку Белавежскай пушчы, каб палюбавацца яе прыгажосцю. Напярэдадні госць абавязаны прайсці працэдуру электроннага браніравання на сайце пушчы. Раздрукаваў пацверджанне, захапіў з сабой пашпарт, пэўную суму грошай і — ласкава просім у Беларусь.

Усё гэта ў дзеянні назіралі журналісты на пераходзе «Перароў» 12 чэрвеня, калі група турыстаў з Польшчы перасекла нашу мяжу. Першыя ўражанні спадарыні Евы Кандрацюк з Беластока былі самыя прыемныя:

— Я цікаўлюся гісторыяй Белавежскай пушчы, асабліва перыядам знаходжання яе ў царскай імперыі, калі былі ўзведзены цудоўныя палацы. Сёння хачу наведаць вашы музеі, атрымаць як мага больш інфармацыі. А потым абавязкова прыйдзем сюды з сям'ёй проста пагуляць, адпачыць, паназіраць за прыродай, параўнаць з нашай.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» Аляксандр БУРЫ сказаў, што пушчу наведвае каля паўмільёна турыстаў за год, цяпер жа, з бязвізавым рэжымам, супрацоўнікі парку чакаюць павелічэння турыстычнага патоку.

І ўсе як адзін прысутныя выказалі спадзяванне, што Еўрасаюз прыме захады ў адказ, і турыстычны рух па пушчы з цягам часу стане двухбаковым.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Пружанскі раён

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.