Вы тут

Прэм'ер-міністр Малдовы падаў у адстаўку


Пра гэта Кірыл Габурыч заявіў у ходзе прэс-канферэнцыі ў Кішынёве. Ён падкрэсліў, што ўзначаліў кабінет міністраў, каб працаваць. «Я ўсведамляю, што мой учынак могуць інтэрпрэтаваць па-рознаму. Не трэба думаць, што гэта палітычны жэст, — гэта прадуманы крок», — падкрэсліў Габурыч. Прэм'ер даў зразумець, што на яго ажыццяўляецца ціск. «Учора мяне выклікалі ў Генпракуратуру па справе дакументаў аб маёй адукацыі. Вы разумееце, што гэта адбылося пасля маёй заявы аб неабходнасці адстаўкі шэрагу чыноўнікаў», — заявіў Габурыч. Скандал вакол дакументаў аб адукацыі прэм'ера разгарэўся ў красавіку пасля паведамленняў у прэсе аб тым, што ў Габурыча нібыта фальшывы дыплом. На мінулым тыдні прэм'ер прыгразіў пайсці ў адстаўку, калі не будуць знятыя са сваіх пасад кіраўнікі Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага банка і Нацыянальнай камісіі па фінансавым рынку, якіх абвінавачваюць у датычнасці да банкаўскага скандалу.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.