Вы тут

«Чытаю яе, колькі сябе памятаю...»


Галоўны дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» Навум Гальпяровіч:

13-34

У першую чаргу я выбіраю «Звязду», бо гэта беларускамоўная газета. Калі казаць пра тое, што друку цалкам на роднай мове ў нас не так багата, то гэтае выданне выгадна вылучаецца.

«Звязда» надае ўвагу культурным працэсам, краязнаўству, гісторыі. Гэта вельмі каштоўна, бо не ўсе выданні звяртаюцца да такой праблематыкі. У газеце часта друкуюцца літаратары. Выданне змяшчае рэцэнзіі на творы, дае ім ацэнку. Лічу, гэта станоўчы прыклад.

Найперш я чытаю матэрыялы пра культуру, мастацтва, якія выходзяць у тэматычнай паласе «Жырандоля». Таксама падабаюцца аўтарскія калонкі Святланы Дзянісавай, Генадзя Аўласенкі, Алены Ляўковіч.

Са «Звяздой» я вельмі даўно. Чытаю яе, колькі сябе памятаю — і выпісваў, і набываў у шапіках. Тады, калі жыў у Полацку, таксама не раставаўся з газетай. Падпісаўся і цяпер.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».