Вы тут

Угоддзяў «закрываецца» ўсё больш


Спіс забароненых для наведвання лясоў рэгулярна пашыраецца.

У сувязі са складнай пажаранебяспечнай сітуацыяй і далейшым яе пагаршэннем, якое прагназуецца, лесагаспадарчыя ўстановы (лясгасы) працягваюць уносіць у мясцовыя органы ўлады хадайніцтвы аб забароне наведвання лясоў у раёнах краіны.

Толькі днямі ў гэты пералік трапілі яшчэ 24. Сярод іх, напрыклад, Бешанковіцкі, Гарадоцкі, Лепельскі, Ушацкі ў Віцебскай вобласці, Крупскі і Любанскі ў Мінскай, Бялыніцкі, Быхаўскі, Краснапольскі ў Магілёўскай вобласці і іншыя. Усяго, па апошніх звестках Міністэрства лясной гаспадаркі, у краіне забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць ужо ў 53 раёнах.

У перыяд увядзення забароны закрываюцца ўсе шлагбаумы на з'ездах з дарог у лясы, пры неабходнасці ўстанаўліваюцца шыльды з інфармацыяй пра забарону наведвання лесу і адказнасць за яе парушэнне. Рашэнні мясцовых органаў улады выносяцца па абмежаванні або поўнай забароне на наведванне, у тым ліку ўездзе механічных транспартных сродкаў у лясы і на тарфянікі (апроч тэхналагічнага транспарту лясгасаў). На аўтатранспарце можна праязджаць толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да ўладкаваных месцаў адпачынку. Распальванне вогнішчаў у лясах і на тарфяніках на перыяд забароны або абмежавання наведвання лясоў забаронена.

Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае грамадзян праяўляць свядомасць і не парушаць правілы пажарнай бяспекі ў лясах. Па прагнозах сіноптыкаў, у гэтыя выхадныя на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца высокая пажарная небяспека (4 клас), у асобных раёнах Гомельскай вобласці — надзвычайная пажарная небяспека (5 клас).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.