Вы тут

Ад пераследу — на шалёнай хуткасці


Супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Кастрычніцкага раёна сталіцы затрымалі вадзіцеля, які кіраваў аўтамабілем нападпітку. Уцякаючы, ён на асобных участках дарогі разганяўся да больш чым 180 кіламетраў у гадзіну.

Балазе, гэтае здарэнне адбылося каля трох гадзін ночы, людзей і іншых транспартных сродкаў у такі час было мала, таму ніхто не пацярпеў.

Увагу інспектараў прыцягнуў аўтамабіль «Пежо», які рухаўся па вуліцы Кіжаватава з яўным перавышэннем хуткасці. Аднак на патрабаванне спыніцца кіроўца толькі добра паддаў газу. На 15-м кіламетры Слуцкай шашы нецвярозы вадзіцель не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся. Утрыманне пароў алкаголю ў паветры, што выдыхаў кіроўца, склала каля 1,6 праміле. Дарэчы, раней 24-гадовы мінчанін ужо прыцягваўся да адказнасці за кіраванне «пад шафэ».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?