Вы тут

«Адкаты» за правядзенне тэндараў


Хабар работнік МНС захоўваў у дэпазітарыі

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры атрыманні хабару ў памеры чатырох тысяч еўра з доказамі віны затрымалі кіруючую асобу дзяржаўнай аварыйна-выратавальнай установы «Авіяцыя» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Устаноўлена, што яна ў перыяд з 2013 па 2015 гады за незаконнае ўзнагароджанне ў памеры 10 працэнтаў ад сумы кантракта ў інтарэсах асобных расійскіх камерцыйных структур арганізоўвала правядзенне тэндараў на закупку авіяцыйных запчастак па завышаным кошце. Па такой схеме было заключана больш за 20 дагавораў на агульную суму звыш 25 мільёнаў расійскіх рублёў, 44 тысяч долараў і 39 тысяч еўра, пра што паведамляе прэс-служба КДБ.

Устаноўлены канал атрымання супрацоўнікам МНС хабару — шляхам так званых «кур'ераў», якіх затрыманы выкарыстоўваў «уцёмную» для перавозкі грашовых сродкаў з Расіі. У дэпазітарнай ячэйцы фігуранта знойдзена і канфіскавана наяўных грашовых сродкаў на суму 89,9 тысячы долараў, 20 тысяч еўра і 900 тысяч расійскіх рублёў. Для далейшага расследавання крымінальная справа перададзена ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.