Вы тут

Чыгунка. Мужчыны. Валейбол


Гомель на тыдзень стаў сталіцай валейбола для чыгуначнікаў. Прадстаўнікі гэтай галіны з 12 краін свету прыехалі ў Беларусь змагацца за тытул пераможцаў у ХVІ чэмпіянаце Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па валейболе сярод мужчынскіх каманд.

Між тым, Гомель па праве лічыцца кузняй кадраў чыгуначнай галіны ўсёй Беларусі. Тут знаходзяцца Беларускі ўніверсітэт транспарту, а таксама профільныя каледж і ліцэй. Да таго ж, у горадзе над Сожам усё створана для правядзення гульняў міжнароднага ўзроўню. У зале гульнявых відаў спорту новага сучаснага культурна-спартыўнага комплексу «Лакаматыў» РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ўрачыста паднялі сцягі Беларусі, Германіі, Чэхіі, Расіі, Бельгіі, Францыі, Індыі, Польшчы, Балгарыі, Швейцарыі, Казахстана і Грэцыі.

— Усе спартыўныя мерапрыемствы, незалежна ад іх узроўню, у Беларусі заўсёды праходзяць вельмі арганізавана, — адзначыў прадстаўнік Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (USІС) Дані Гелейн.

Фаварытамі спаборніцтваў спецыялісты называюць каманды Расіі, Індыі і Беларусі. Дарэчы, на папярэднім аналагічным чэмпіянаце, які праходзіў чатыры гады таму ў Екацярынбургу, зборная Беларускай чыгункі была другой. Сёлета ў нашай камандзе 12 чалавек — прадстаўнікі Брэсцкага, Баранавіцкага, Гомельскага і Віцебскага аддзяленняў, а таксама Гомельскага вагонабудаўнічага завода. Усе спартсмены прайшлі сур'ёзны адбор. Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў адзначае, што для галіны вельмі ганарова выйграць права правядзення чэмпіянату:

— Правядзенне гэтага турніру ў Гомелі дазволіць гасцям спаборніцтваў бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай, яе рэгіёнамі. Наша справа — агульная. Для пасажыра няма розніцы, па чыёй тэрыторыі ён перамяшчаецца. Зладжаная работа чыгуначнікаў дазваляе і груз, і пасажыраў дастаўляць якасна і своечасова. Сёння мы можам гаварыць пра ўзаемадзеянне не толькі на вытворчым узроўні. Спорт дае нам магчымасць і спаборнічаць, і сябраваць.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.