Вы тут

Крокі наперад


У тыднёвым спартыўным аглядзе «Звязда» распавядае пра прарыў беларускіх гандбалістаў на чэмпіянат Еўропы і новае месца працы Віктара Ганчарэнкі.

1. Беларускія гандбалісты атрымалі ўпэўненую перамогу над камандай Літвы ў кваліфікацыйным матчы чэмпіянату Еўропы-2016 — 31:24. Тым не менш для выхаду ў фінальную частку еўрапейскага першынства гэтай перамогі было недастаткова: лёс нашай зборнай залежыў ад зыходу матча Данія — Боснія і Герцагавіна. З розніцай у адзін мяч датчане перамаглі баснійцаў і такім чынам прапусцілі ў фінальны этап турніру падапечных Юрыя Шаўцова.

2. Жаночая зборная Беларусі па баскетболе працягвае ўдала выступаць на чэмпіянаце Еўропы. Дзякуючы перамозе над турчанкамі, якая стала трэцяй для нашай каманды, падапечныя Анатоля Буяльскага датэрмінова забяспечылі сабе выхад у другі групавы этап.

Пасля матчаў першага этапу ў другі групавы раўнд выйдуць па тры найлепшыя зборныя, якія будуць разбіты на дзве шасцёркі. А пуцёўкі ў чвэрцьфінал у сваю чаргу атрымаюць па чатыры найлепшыя каманды з кожнага секстэта, якія і працягнуць барацьбу за ўзнагароды Еўрабаскета.

3. На юніёрскім чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы абодва прадстаўнікі нашай краіны заваявалі сярэбраныя ўзнагароды па суме дваябор'я. Настасся Міхаленка, якая выступала ў вагавай катэгорыі да 75 кг, паказала вынік 231 кг; вынік Аляксандра Мжачыка (вагавая катэгорыя звыш 105 кг) — 401 кг.

Дададзім, што галоўным стартам для цяжкаатлетаў стане чэмпіянат свету, які пройдзе ў канцы лістапада. Гэта будзе асноўны кваліфікацыйны этап на летнюю Алімпіяду-2016.

4. Экс-трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка ўзначаліў футбольны клуб «Урал», які выступае ў расійскай прэм'ер-лізе. Паведамляецца, што беларускі спецыяліст падпісаў трохгадовы кантракт з клубам з Екацярынбурга.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ
zapolskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.