Вы тут

Лівень быў. Але ўсіх не напаіў


Пасля спякоты, якая замучыла жыхароў Гомельшчыны, у нядзелю на рэгіён абрынуўся моцны лівень, які суправаджаўся ветрам 17 м/с.

Гомель атрымаў за дзень 30 мм ападкаў, што складае 38% месячнай нормы. Інжынер-аграметэаролаг Гомельскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Патэнка расказала, што да 14 чэрвеня два тыдні Гомельшчына дажджоў увогуле не бачыла — апошні быў толькі 31 мая.

Дарэчы, ураганны лівень, часам з градам, прайшоў лакальна. У абласным цэнтры большасць вуліц «паплылі», быў спынены рух транспарту, ад удараў маланкі і парываў ветру паабарочвала дрэвы, былі пашкоджаны грамадскія прыпынкі, пабудовы і аўтамабілі. На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяр. А вось у некаторых раёнах так і не дачакаліся выратавальнай вільгаці. У гаспадарках Рэчыцкага раёна, якія дождж абмінуў, запасы вільгаці пад збожжавымі і сёння застаюцца крытычна недастатковымі.

Чакаецца, што ў найбліжэйшыя суткі па тэрыторыі Гомельшчыны зноў будуць ісці дажджы, але ж дакладна не вядома, якім тэрыторыям пашанцуе на гэты раз, бо метэаролагі і цяпер гавораць толькі пра лакальнае выпадзенне ападкаў. Можа быць і ўзмацненне ветру.

Ірына АСТАШКЕВІЧ
astashkevich@zvіаzdа.bу

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.