Вы тут

Разбіўся самалёт, загінулі два чалавекі


У нядзелю пад Брэстам упаў самалёт супрацьпажарнай авіяцыі, загінулі два чалавекі.

Аднаматорнае паветранае судна «Іл-103» «Беллесавія» ўпала на пашу цяплічнага камбіната «Бярэсце» недалёка ад вёскі Хабы Брэсцкага раёна, побач з трасай М1. Катастрофу бачылі многія мясцовыя жыхары, некаторыя з іх кінуліся на дапамогу. Мужчынам удалося нават выцягнуць аднаго з лётчыкаў з пакарабачанай машыны, але, на жаль, дапамагчы пілоту было ўжо немагчыма.

Як паведамляе афіцыйны сайт Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, загінулі камандзір паветранага судна Мядзведзеў Міхаіл Юр'евіч і старшы лётчык-назіральнік Барысюк Аляксандр Іванавіч. Створана камісія па высвятленні прычын падзення самалёта. Да высвятлення ўсіх абставін надзвычайнага здарэння выкарыстанне самалётаў такога тыпу прыпынена.

На месца здарэння адразу ж выехала следча-аператыўная група на чале з намеснікам старшыні Следчага камітэта Сяргеем Буйноўскім. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК РБ Аляксей Клімовіч, заведзена крымінальная справа.

Святлана ЯСКЕВІЧ
yackevich@zvіаzdа.bу

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.