Вы тут

Памяці калегі


Выхадныя прынеслі сумную навіну: памёр Іван Аляксандравіч Бараноўскі. Сапраўдны звяздовец (ён аддаў газеце больш за тры дзесяцігоддзі), прафесіянал сваёй справы, шчыры і спагадлівы чалавек.

Безимени-6

Іван Аляксандравіч вёў у «Звяздзе» эканамічную тэматыку. Займаўся гэтай няпростай тэмай і ў гады, калі эканоміка вялікай краіны развальвалася на кавалкі, і калі яна пакрысе ўзнімалася з каленяў ва ўжо незалежнай Беларусі. Дзякуючы яго ўдумлівым і грунтоўным публікацыям чытачы «Звязды» першымі былі ў курсе таго, што адбываецца. Прафесійная дзейнасць Івана Бараноўскага была адзначана дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Калегі ведалі Івана Аляксандравіча не толькі як выдатнага прафесіянала. Ён доўгі час узначальваў прафсаюзную арганізацыю «Звязды», да яго па параду і дапамогу ішлі і сталыя супрацоўнікі, і ўчарашнія студэнты. Многія з нас, каму з яго дапамогай удалося вырашыць няпростае жыллёвае пытанне, і сёння ўспамінаюць Івана Бараноўскага ўдзячным словам. Яго добрыя справы і яго песні (голас у нашага калегі быў дзівоснай прыгажосці) надоўга застануцца ў памяці звяздоўцаў.

Шчыра смуткуем з прычыны смерці Івана Аляксандравіча і выказваем спачуванні яго родным і блізкім.

Звяздоўцы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.