Вы тут

Годна на фоне магутных іспанцаў


Беларусы хоць і мінімальна саступілі «чырвонай фурыі» (0:1), але на фоне славутага саперніка выглядалі няблага.

16-33

Аўтамабільныя калоны, што рушылі ў бок Барысава, абяцалі на матчы аншлаг. І сапраўды, каля «Барысаў-Арэны» не было дзе прыткнуцца. Нягледзячы на тое, што матч праходзіў у нядзелю познім вечарам, людзі прыехалі не толькі з найбліжэйшых ад Барысава гарадоў і Мінска.

Прыемна, што на фоне знакамітага апанента беларусы выглядалі добра. Не стушаваліся. Тры гады таму наша нацыяналка саступіла на газоне мінскага «Дынама» Іспаніі з лікам 0:4. Гэтым разам, у хатнім матчы адборачнага турніру першынства Еўропы, усё было інакш. Беларусы атакавалі. Ікер Касільяс двойчы ратаваў каманду пасля трапных стрэлаў Сяргея Карніленкі і Івана Маеўскага. Аляксандр Глеб з усіх сіл стараўся разганяць атакі. Андрэй Гарбуноў, нібы магніт, прыцягваў мяч да сябе. Але аднойчы Гарбуноў усё ж такі прапусціў, калі напрыканцы першай паловы пасля іспанскай падачы не дацягнуўся да мяча і Давід Сілва расстраляў нашы вароты. Парадавала і самааддача, з якой хлопцы Аляксандра Хацкевіча змагаліся на полі. Так, набраць балы ў сустрэчы з трохразовымі чэмпіёнамі Еўропы не атрымалася, але футбол, які прадэманстравала наша зборная, безумоўна, выклікаў павагу.

Пасля сустрэчы Аляксандр Хацкевіч, галоўны трэнер нашай зборнай, прызнаў, што беларуская каманда ў абароне згуляла добра. Гол прапусцілі са стандартнага становішча. Але зборная не раскрылася, чакала свайго шанцу.

Што тычыцца турнірнай табліцы, пасля шасці тураў у групе «С» наша каманда займае чацвёрты радок. На першым месцы з 18 баламі Славакія, на тры менш у іспанцаў, на шэсць — ва Украіны. Нашы суайчыннікі пакуль набралі 4 ачкі. На пятым месцы ідуць македонцы, і замыкае табліцу Люксембург.

Тарас ШЧЫРЫ
taras@zviazda.by

 

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».