Вы тут

Становішча ля нашых межаў


у сувязі з сітуацыяй ва Украіне адэкватна і пастаянна ацэньваецца

Пра гэта далажыў Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку міністр абароны Андрэй Раўкоў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб ходзе мадэрнізацыі беларускай арміі. Прэзідэнт канстатаваў, што прыстасоўваць яе да ўмоў сучасных войнаў і выклікаў прыходзіцца ўжо трэці раз. «Нікуды ад гэтага не дзенешся. Свет вельмі дынамічны, асабліва ў гэтым плане. Не ўлічваць сусветны вопыт вядзення сучаснай вайны мы не можам. У адваротным выпадку мы будзем ствараць «монстра» — армію, якая потым не зможа ваяваць. Не дай Бог, калі гэта адбудзецца, вядома», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Але мы заўсёды павінны мець гэта на ўвазе, таму што армія для таго і існуе, каб абараніць сваю краіну. А лепш развіваць войска так, каб нікому не было цікава нават паглядзець коса ў наш бок; гэта значыць, Узброеныя Сілы павінны быць магутнымі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Міністэрства абароны больш увагі надаваць развіццю армейскага спорту.

Андрэй Раўкоў далажыў Прэзідэнту таксама аб мерапрыемствах адэкватнага рэагавання на падзеі, якія адбываюцца на паўднёвай мяжы. «Мы адэкватна і пастаянна ацэньваем становішча ва Украіне і звязаны з гэтым стан спраў ля нашых межаў», — сказаў міністр, дадаўшы, што, у прыватнасці, звяртае на сябе ўвагу ўзрастанне актыўнасці НАТА. Паўночнаатлантычны альянс больш як у 1,5 раза ў параўнанні з мінулым годам павялічыў актыўнасць пры правядзенні вучэнняў, у тым ліку буйнамаштабных і ў тым ліку каля межаў Беларусі.

Акрамя таго, Прэзідэнту было даложана аб чарговым выпрабаванні ракетных і іншых сістэм, якія ствараюцца для абароны тэрыторыі Беларусі, аб кадравай сітуацыі ва Узброеных Сілах у плане іх аптымізацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».