Вы тут

Агульныя інтарэсы — адказныя партнёры


Наша краіна і Германія могуць істотна паглыбіць узаемадзеянне.

Такі пункт гледжання выказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ФРГ у Беларусі Вальфрамам Маасам, якая адбылася з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь лічыць прыярытэтным супрацоўніцтва з Германіяй і шмат што рэалізуе, зыходзячы з эканамічнага вопыту гэтай краіны. У прыватнасці, у беларускай прамысловасці многае мадэрнізуецца з улікам германскіх стандартаў, з выкарыстаннем германскага абсталявання і тэхналогій.

Прэзідэнт лічыць перспектыўным далейшае развіццё адносін з Германіяй. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Калі мы з вамі дамовімся, калі ў нас будуць агульныя інтарэсы, то мы будзем вельмі адказнымі партнёрамі і гатовы рэалізоўваць агульныя дамоўленасці, размаўляць на любыя тэмы па любых праблемах».

Прэзідэнт высока ацаніў намаганні Вальфрама Мааса, накіраваныя на ўмацаванне беларуска-германскіх адносін. У сваю чаргу Вальфрам Маас падкрэсліў, што яму было лёгка працаваць у Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.