Вы тут

Віктар Гумінскі сустрэўся з генсекам АБСЕ


Новым імпульсам для далейшага ўзаемадзеяння з нашай краінай назваў Віктар Гумінскі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік пастаянна дзеючай дэлегацыі Нацыянальнага сходу ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, візіт у Беларусь генеральнага сакратара Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Ламберта Заньера.

— Беларусь надае важнае значэнне гэтаму візіту, падкрэсліў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў. — Сведчаннем з'яўляецца тое, што ў вас запланаваны візіты на самым высокім узроўні.

Генеральны сакратар АБСЕ таксама адзначыў важнасць сустрэчы ў парламенце. Да гэтага ён ужо сустрэўся з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Уладзімірам Макеем, дзе абмяркоўвалася некалькі важных пытанняў. Адно з іх тычылася ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне, у сувязі з чым Ламберта Заньер звярнуў увагу на важную ролю Беларусі ў гэтай справе.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.