Вы тут

Спорт як прыярытэт


Падчас знаходжання з візітам у Баку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі сусветнага і еўрапейскага алімпійскага руху.

«Мы члены еўрапейскай сям'і. Еўропа — наш агульны дом. Таму нам давядзецца, як краіне маладой і амбіцыйнай, адыгрываць адпаведную ролю, у тым ліку і ў спорце. Тым больш што спорт — гэта наш прыярытэт у краіне», — заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам, паведамляе БЕЛТА. «Нашы прынцыпы, якіх мы прытрымліваемся ў палітыцы, вельмі сугучныя прынцыпам, якіх прытрымліваецца Міжнародны алімпійскі камітэт. Мы абсалютна інтэрнацыянальная, шматканфесійная, шматнацыянальная краіна, дзе ўсе жывуць у міры і згодзе», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўнёс прапанову, каб Міжнародны алімпійскі камітэт надаваў больш увагі развіццю спорту ў тых краінах, якія ідуць у гэтым напрамку. «Так, у нас ёсць агульнапрызнаныя лідары ў сусветным спорце, але трэба падтрымліваць краіны, якія сталі на шлях развіцця. Ведаю, што такія ідэі ў МАК існуюць. Мы гатовы з вамі разам працаваць на практыцы, каб гэтай ідэі надаць большы дынамізм», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар сустрэўся таксама з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Патрыкам Хікі. Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што сучаснае грамадства не можа развівацца па-за спортам. У сваю чаргу Патрык Хікі даў высокую ацэнку развіццю спартыўнай інфраструктуры ў Беларусі. «У вас цудоўныя спартыўныя збудаванні і аб'екты. Таму што вы і самі займаецеся спортам», — сказаў ён. Прэзідэнт ЕАК таксама адзначыў, што чуў самыя добрыя ацэнкі праведзенага ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі.

Бакі таксама абмеркавалі арганізацыю і правядзенне ў Баку першых Еўрапейскіх гульняў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.