Вы тут

Пастаўскія найгрышы


У Па­ста­вах прай­шоў чар­го­вы — ужо ХVІІІ Мі­жна­род­ны фес­ты­валь на­род­най му­зы­кі «Зві­няць цым­ба­лы і гар­мо­нік», на які з'е­ха­лі­ся му­зы­кі з усіх аб­лас­цей Бе­ла­ру­сі і з кра­ін-су­се­дак — Лат­віі, Літ­вы, Ра­сіі, Укра­і­ны, Эс­то­ніі. Та­му не пер­шы год у нас ка­жуць, што азёр­ная Па­стаў­шчы­на збі­рае і зблі­жае па­між са­бою не толь­кі апан­та­ных і та­ле­на­ві­тых твор­цаў, а і кра­і­ны.
17-30

І ўсё-такі пра цымбалы і гармонік. Гэта ад іх пайшла назва знакамітага фестывалю. У Паставах сапраўды было весела: гэтыя старажытныя любімыя інструменты лашчылі слых і душы тых, хто не ўяўляе жыццё без знаёмых з дзяцінства гукаў і найгрышаў. Не першы раз запрошаны на фестываль і жыхары Пастаўскага раёна Уладзімір Мычко з Дунілавіч са сваімі цымбаламі і Аляксандр Пачкоўскі з вёскі Гута са сваім гармонікам. На свяце яны падымалі настрой полечкамі, вальсочкамі і іншымі пастаўскімі найгрышамі, у дуэце і паасобку.

17-27

Пастаўцы ўжо ведаюць, што свята заўсёды пачынаецца з кірмашу. Вялікі «Горад майстроў» размясціўся на галоўнай плошчы. Тут і сабраліся майстры са сваімі бочкамі, вышыванкамі, нават ганчар, які робіць посуд на манер старажытных часоў. А яшчэ ў самым цэнтры горада размясціліся падворкі ад вёсак і аграгарадкоў, якія прапаноўвалі гасцям пакаштаваць стравы паазерскай кухні.

17-28

Гараджане і госці фестывалю спяшаліся на пляцоўку, дзе праводзіўся конкурс выканаўцаў ігры на народных інструментах пад назвай «Хто каго?». На сцэну выходзілі асобныя артысты-аматары і цэлыя калектывы. Паказвалі сваё майстэрства дзеці са сваімі дудачкамі і гармонікамі. І дарослыя — з цымбаламі і бубнамі.

17-29

Напэўна, удзельнікам гэтага свята запомніцца ўрачысты і гасцінны настрой гаспадароў. А пастаўчане ў сваю чаргу ўражаны мноствам цікавых дзей і паказаў.

Анатоль Кляшчук
Фота аўтара

Віцебская вобласць.

 

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.