Вы тут

Гарыць лес на палігоне


Два дні леснікі і пажарныя тушылі лес на былым ваенным палігоне ў Столінскім раёне.

Першае паведамленне пра пажар паступіла ў дзяжурную часць МНС Століна раніцай 15 чэрвеня. Лясны пажар ахапіў 150 гектараў лесу, а тушыць яго было надзвычай цяжка, бо навокал няма ніякіх пад'язных шляхоў. Да таго ж паўсюль на палігоне застаюцца боепрыпасы, якія не былі ў свой час узарваны. У ходзе пажару ўжо адбылося сем выбухаў. Маніторынг і ацэнку сітуацыі праводзяць спецыялісты на верталёце МІ-2 «Беллесавія».

Як паведаміў памочнік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей МАШНОЎ, 16 чэрвеня ўвесь дзень працягваліся работы па тушэнні ляснога пажару на тэрыторыі Старабукчанскага лясніцтва Палескага лясгаса. Задзейнічана 65 чалавек і восем адзінак тэхнікі лясніцтваў і Столінскай ПМС, а таксама 10 адзінак тэхнікі і 35 пажарных-выратавальнікаў. На месца прыбыў і прыступіў да тушэння зводны атрад Брэсцкага абласнога МНС, у складзе якога ёсць чатыры пажарныя аўтацыстэрны павышанай праходнасці.

Святлана ЯСКЕВІЧ yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.