Вы тут

Апошні шлях


У Асіповіцкім раёне пад коламі цягніка загінула жанчына.

75-гадовая пенсіянерка, якая ехала з Бабруйска да сваіх дачок, выйшла на прыпынку Ясень. Звычайна яе сустракалі родныя, бо жанчына перамяшчалася з дапамогай двух трасцін і самастойна спусціцца з высокага перона, каб перайсці рэйкі ва ўстаноўленым для гэтага месцы, не магла. Але на гэты раз сустракаючых не было і жанчына вырашыла пераадолець небяспечны участак самастойна. Яна пайшла ў канец платформы, дзе было ніжэй, і пачала пераход у забароненым для гэтага месцы. «Машыніст цягніка Мінск-Гомель пачаў экстраннае тармажэнне, але адразу ж прыпыніць цяжкую машыну было немагчыма. Жанчына атрымала цяжкія траўмы, ад якіх загінула», — паведаміла спецыяліст аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама Юлія Халамеева.

Нэлі ЗІГУЛЯ  zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.