Вы тут

Без дадатковай аргументацыі


Наша краіна выступае за павелічэнне ролі АБСЕ ў нармалізацыі сітуацыі ва Украіне.

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром АБСЕ Ламберта Заньерам і дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час Беларусь разам з іншымі партнёрамі па постсавецкай прасторы прапанавала сваё бачанне рэфармавання АБСЕ. «Але, на жаль, да гэтага часу ці то вывучаюцца гэтыя прапановы, ці то блакіруюцца асобнымі дзяржавамі. Украінскі крызіс якраз сведчыць пра тое, што нам не патрэбна сёння дадатковая аргументацыя, каб дамовіцца аб узмацненні ролі нашай арганізацыі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што пазіцыя Беларусі адносна функцыянавання АБСЕ вядома. «Мы адназначна за ўзмацненне ролі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Мы за такое рэфармаванне арганізацыі, якое значна ўзмацніла б яе ролю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што зусім не хоча сказаць, што АБСЕ не адыгрывае ніякай ролі ў нейтралізацыі сітуацыі ва Украіне. «Але мы хацелі б бачыць большую ўключанасць АБСЕ, большую ролю гэтай арганізацыі ў нармалізацыі сітуацыі ва Украіне», — заявіў Прэзідэнт.

«Што датычыцца ролі Беларусі, то ў АБСЕ, якая з'яўляецца маторам ва ўрэгуляванні і ўключэнні краіны ў гэты працэс, яна вядомая», — заўважыў беларускі лідар. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму Беларусь зацікаўлена ў найхутчэйшым урэгуляванні сітуацыі ва Украіне. «Гэты канфлікт, гэта вайна практычна ўжо ў нас. Гэта не дзесьці там далёка, у Лівіі, Сірыі або Іраку — гэта ў нас. Таму мы вельмі насцярожана да гэтага ставімся і вельмі не хацелі б, каб адбылася эскалацыя канфлікту», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Падчас сустрэчы быў закрануты такі напрамак дзейнасці АБСЕ, як назіранне за выбарчымі кампаніямі. У бягучым годзе ў Беларусі павінны прайсці прэзідэнцкія выбары. «Лічыце, што мы запрасілі ўсіх вашых прадстаўнікоў, якіх вы жадаеце накіраваць для назірання за выбарным працэсам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок не можа быць задаволены тым, як арганізавана назіранне за выбарамі з боку АБСЕ. «Не таму, што вы часцей нас крытыкуеце, чым адзначаеце штосьці станоўчае. Не, не таму, а таму што ў нас да гэтага часу няма адзіных падыходаў, правіл у рамках АБСЕ да назірання за выбарамі», — сказаў Прэзідэнт.

Двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і АБСЕ, на думку Аляксандра Лукашэнкі, мае даволі інтэнсіўны характар. Рэалізаваны праекты, што датычацца процідзеяння гандлю людзьмі, пагранічнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя. На чарзе праекты па ўтылізацыі вадкага ракетнага паліва, а таксама па праблемах з наркатрафікам. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што Беларусі і АБСЕ ўдасца дамовіцца па рэалізацыі гэтых праектаў, таму што яны жыццёва важныя для Еўропы ўвогуле.

У сваю чаргу генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер заявіў, што арганізацыя прызнае важную ролю Беларусі ў працэсе мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Гаворачы аб стане спраў у АБСЕ, ён адзначыў, што ў арганізацыі склалася няпростая сітуацыя, якая праяўляецца ў абмежаванні свабоды дзеянняў. Ламберта Заньер лічыць, што гэта звязана з крызісам, але не самой арганізацыі, а наогул сістэмы забеспячэння бяспекі ў Еўропе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».