Вы тут

Абяцанне салдата


Больш чым 7 тысяч чалавек, прызваных на тэрміновую вайсковую службу, у мінулую суботу прамовілі словы прысягі. Клятву на вернасць Радзіме далі і каля тысячы воінаў, якія праходзяць службу ў рэзерве.

Па традыцыі павіншаваць маладых вайскоўцаў у злучэнні і воінскія часці прыбылі прадстаўнікі Міністэрства абароны, камандаванняў відаў Узброеных Сіл, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны, родныя і блізкія.

Міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў паўдзельнічаў у цырымоніі прыняцця ваеннай прысягі ў 72-м гвардзейскім аб'яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, дзе ўрачыстыя словы прамовілі каля паўтары тысячы вайскоўцаў. Сімвалічна, што ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі цырымоніі прыняцця прысягі прайшлі ў месцах, звязаных з мужнасцю і стойкасцю, праяўленымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля ўрачыстых мерапрыемстваў ваеннаслужачыя новага папаўнення адправіліся ў першае ў іх вайсковым жыцці звальненне. Наперадзе — напружаная баявая вучоба, удзел у вучэннях, баявых стрэльбах і палявых выхадах, асваенне ваеннай тэхнікі.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».