Вы тут

Рыцары рухомай брані


Будучыя механікі-вадзіцелі танка «Т-72» паспяхова прайшлі ратнае выпрабаванне па пераадоленні глыбокага броду.

З самай раніцы вададром 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра быў напоўнены гулам магутных рухавікоў разнастайнай тэхнікі. На бераг штучнага возера, спецыяльна падрыхтаванага для практычных заняткаў па «водных тэмах», прыбыў асабовы склад вучэбнай танкавай роты гвардыі старшага лейтэнанта Міхаіла Шаха. Будучага механіка-вадзіцеля танка «Т-72» пад кіраўніцтвам начальніка цыкла кіравання і тэхнічнай падрыхтоўкі гвардыі маёра Аляксея Чысцякова чакала практыкаванне па пераадоленні глыбокага броду — сур'ёзны экзамен на ратную сталасць.

[caption id="attachment_88043" align="alignnone" width="600"]«Пер­ша­пра­хо­дзец» ра­да­вы Вя­ча­слаў Ано­хаў пас­ля пе­ра­адо­лен­ня вод­най пе­ра­шко­ды. «Пер­ша­пра­хо­дзец» ра­да­вы Вя­ча­слаў Ано­хаў пас­ля пе­ра­адо­лен­ня вод­най пе­ра­шко­ды.[/caption]

На беразе застылі танкі вучэбна-баявой групы. Напярэдадні інструктары па ваджэнні з цэнтра тэхнічнага забеспячэння старанна падрыхтавалі тэхніку да пераадолення глыбокага броду, праверыўшы якасць яе герметызацыі шляхам замочвання.

Першым у ваду «ступіў» танкавы экіпаж на чале са старшым лейтэнантам Дзмітрыем Ракіцкім з цэнтра тэхнічнага забеспячэння. Атрымаўшы па сувязі «дабро», інструктар па ваджэнні малодшы сяржант Андрэй Старавойтаў накіраваў машыну да краю вады. Па камандзе семдзесятдвойка пагрузілася ў ваду. Паступова танк стаў апускацца ўсё глыбей і глыбей. За яго рухам з берага назіралі сотні вачэй. Прайшло не больш за шэсць хвілін — і магутная машына, рассоўваючы водную гладзь, дакладна ў пазначаным створы выйшла на супрацьлеглы бераг. Добры пачатак пакладзены.

Першым з курсантаў падахвоціўся прайсці воднае выпрабаванне радавы Вячаслаў Анохаў — выдатнік вучобы. Уладкаваўшыся за рычагамі кіравання, Вячаслаў завучанымі рухамі ўключыў «масу» і выйшаў на сувязь з камандным пунктам. На ўстойлівых зваротах рытмічна застукала «сэрца» машыны.

— «Першы»! Я — «Бераг»! Наперад!

Літаральна праз пару хвілін танкіст ахвотна дзяліўся ўражаннямі з таварышамі па службе:

— Вадзіць танк уброд нашмат круцей, чым па трасе. З шчылін капае вада. Разумееш, што помпа здольна адпампаваць у дзясяткі разоў больш, але нервы ўсё роўна нацягнуты да мяжы. Пад вадой танк ідзе незвычайна мякка. Сядзіш, як у легкавым аўтамабілі. У трымплексы нічога не відаць. Арыентуешся толькі па гірапаўкомпасе. А калі заскакала хваля і зноў успыхвае сонечнае святло — радуешся, нібы зноўку нарадзіўся.

Ад вады веяла прахалодай, пахла свежай рыбай і прыходам сапраўднай вясны. Але рыцарам рухомай брані было не да экзотыкі: яны пакаралі водную перашкоду і сябе. Што ні кажы, а пасля выканання воднага практыкавання танкісты-пачаткоўцы выглядалі больш упэўненымі ў сабе. Яно так і ёсць. Бо весці машыну па дне вадаёма — гэта не тое ж, што кіраваць ёю на сушы.

Мікалай Макарэвіч. Фота аўтара

г. Барысаў.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?