Вы тут

"Масціць масты"


"Масціць масты". Нашы продкі лічылі, што душы памерлых трапляюць на «той» свет з дапамогай моста, які пралягае праз вогненную раку. Калі чалавек быў праведнікам, то мост будзе зручным, шырокім; калі ж грэшнікам, то мост ператворыцца ў мост-гойданку, часам танчэйшы за чалавечы волас.

* Каб пасля смерці мост дапамог пераправіцца на той свет, на Палессі жанчыны пасля выпечкі хлеба абавязкова кідалі ў печ тры паленцы дроў, каб яна не пуставала, а дровы будуць служыць мастком для пераправы.

* Доўгі час існаваў звычай у дні памінання продкаў хадзіць на балоты і будаваць масткі, каб падарожнікі пры пераходзе праз іх узгадвалі імёны памерлых сваякоў.

* У некаторых рэгіёнах існаваў звычай масціць пераправу толькі ў выпадку смерці жанчыны: на саракавы дзень пасля смерці сям'я памерлай ішла ў лес, зразала высокую сасну і перакідвала яе праз багну. Затым радзіна тут жа ўсаджвалася і памінала нябожчыцу наступнымі словамі: «Няхай дасць Бог ёй неба, рай светлы, спакой вечны!»

* Бачыць у сне, што сам ці які-небудзь іншы чалавек пераходзіць па мосце, тлумачылася ў народных сонніках як пераход у іншы свет.

* Мост стаў рытуальным месцам для лячэння некаторых хвароб. Чалавека прыводзілі або прыносілі да моста, каб выканаць над ім спецыяльныя рытуальныя дзеянні і пакінуць («змыць») на мосце або пад ім хваробу. У замовах чытаем: «Цераз тую раку вогненную стаіць мост калінавы...».

* У асяроддзі беларусаў стаўленне да моста заўсёды было негатыўным, таму што існавала павер'е: мост чакае ахвяру. Часцей за ўсё такой ахвярай станавіліся дзеці або дзяўчаты.

* На Беларусі лічылі, што той чалавек, які пажадаў стаць ведзьмаком, павінен апоўначы прыйсці на мост. Нездарма ж у народзе казалі: «Каб цябе д'ябал пад мостам сустрэў».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.