Вы тут

Аб драўняным попеле


Шмат хто з нас, вядома ж, выкарыстоўвае попел. І нядзіўна: ён — найкаштоўнейшае ўгнаенне. Праўда, гаворка ідзе пра драўняны попел, і лепш, калі ён з ліставых парод дрэў. У ім змяшчаецца шмат патрэбных для раслін элементаў харчавання і амаль няма хлору.

1. У попеле ёсць калій, кальцый, магній, жалеза, крэмній, фосфар, сера і іншыя мікраэлементы. Фосфар і калій з попелу засвойваецца раслінамі лепш, чым з суперфосфату.

2. Пры ўнясенні попелу ў глебу ствараюцца спрыяльныя ўмовы для развіцця карыснай мікрафлоры.

3. Попел дапамагае адпудзіць многіх шкодных насякомых.

Але пры ўнясенні попелу памятайце і выконвайце некаторыя правілы:

• Попел трэба закопваць у глебу. Калі яго проста рассыпаць па паверхні, то з'явіцца глебавая скарынка, шкодная для раслін і мікрафлоры.

• Для павышэння эфектыўнасці попел лепш ужываць разам з торфам або перагноем (1 частку попелу змешваюць з 2-4 часткамі вільготнага торфу або перагною).

• Калі змяшаць попел з суперфасфатам або з фасфарытнай мукой, памяншаецца даступнасць фосфару для раслін.

• Нельга ўносіць попел разам з вапнай або ўжываць яго на глебах, якія нядаўна вапнаваліся.

• Не варта змешваць попел з сульфатам амонію, а таксама са свежым гноем, гнаявой жыжкай, птушыным памётам — губляецца частка азоту.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.