Вы тут

Свой сухі порах


Айчынная рэактыўная сістэма залпавага агню паспяхова прайшла чарговыя выпрабаванні.

Пра гэта далажыў Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў, паведамляе БЕЛТА.

Чарговыя выпрабаванні прайшлі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, і Аляксандр Лукашэнка выказаў за гэта падзяку кітайскаму боку. «Не так актыўны наш саюзнік, Расія, у падтрымцы нашых памкненняў. Пра гэта мы асобна будзем гаварыць з Прэзідэнтам Расіі. Але дзякуй Кітайскай Народнай Рэспубліцы, яе кіраўніцтву за гэтую падтрымку», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Як было даложана Прэзідэнту, планы, якія ставілі перад сабой беларускія спецыялісты, цалкам рэалізаваны. Армія атрымае годнае ўзбраенне, што істотна павысіць баявы і абарончы патэнцыял краіны.

Сяргей Гурулёў таксама далажыў аб выкананні пастаўленых Прэзідэнтам задач у частцы аснашчэння беларускай арміі сучаснымі відамі ўзбраенняў. У краіне ідзе мадэрнізацыя Узброеных Сіл, для гэтага, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, неабходна ў тым ліку рыхтаваць адпаведнае ўзбраенне, «каб яно адпавядала той мадэрнізацыі, якую мы праводзім не толькі ў арміі, але і ў іншых сілавых структурах».

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сітуацыя ў свеце не становіцца спакайнейшай. Не можа не насцярожваць актыўнасць НАТА на беларускіх і расійскіх межах. «Справа нават, напэўна, не ў гэтым. Мы разумеем і прапагандысцкі аспект гэтых дзеянняў. Справа наогул у тым, што порах трэба трымаць сухім»,— адзначыў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».