Вы тут

Наш «залаты» аўторак


Чарговы дзень Еўрапейскіх гульняў у Баку прынёс нашай камандзе медалі рознай вартасці.

Віталь Бубновіч заваяваў «золата» ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 м. У фінале ён перамог знакамітага італьянца Нікола Кампрыяні. Як адзначыў наш спартсмен, турнір у Баку атрымаўся для яго складаным.

17-45

— Выйграць змог толькі дзякуючы двум дакладным выстралам у апошняй сесіі. У кваліфікацыі лідзіраваў армянскі стралок Грачык Бабаян. Аднак ён не змог вытрымаць псіхалагічна і «пасыпаўся» ў фінале, а я ўсё рабіў спакойна, у сваім рытме, — распавёў Віталь пасля перамогі.

Узнагароду найвышэйшай пробы заваяваў і беларускі экіпаж у класе жаночых байдарак-двоек на дыстанцыі 200 м. Чэмпіёнкамі Еўрапейскіх гульняў сталі Марына Літвінчук і Маргарыта Махнева. Пераможны час беларусак — 37,399 секунды.

Пазней Марына Літвінчук паўтарыла свой «залаты» поспех, падняўшыся на верхнюю прыступку п'едэстала ў заездзе байдарак-адзіночак на 5000 м.

Беларускі экіпаж байдаркі-чацвёркі ў складзе Паўла Мядзведзева, Рамана Петрушэнкі, Алега Юрэні і Віталя Бялько на дыстанцыі 1000 м заваяваў бронзавы медаль.

Безимени-1

Увечары медальную скарбонку беларусаў папоўнілі нашы прадстаўніцы ў барацьбе. Васіліса Марзалюк атрымала залатую ўзнагароду, а Надзея Шушко і Марыя Мамашук сталі бронзавымі прызёрамі гульняў.

Дар'я Лабажэвіч lobazhevich@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.