Вы тут

MЕRS падабраўся блізка


У Германіі памёр першы ў Еўропе пацыент, які заразіўся каранавірусам MЕRS. Па інфармацыі выдання Аugsburgеr-Аllgеmеіnе, 65-гадовы мужчына, імя якога не называецца, памёр ад ускладненняў пасля захворвання 6 чэрвеня ў адной з бальніц федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. Аднак вядома пра гэта стала толькі цяпер. Грамадзянін Германіі заразіўся падчас адпачынку ў сталіцы ААЭ — Абу-Дабі — у лютым гэтага года. Медыкі лічылі, што пацыенту ўдалося перамагчы хваробу, і з сярэдзіны мая ён не знаходзіўся на каранціне. Мацней за ўсё ад MЕRS пацярпела Паўднёвая Карэя. Там колькасць загінулых дасягнула 19 чалавек, яшчэ 154 чалавекі заражаны, больш за 5,5 тысячы чалавек знаходзяцца на каранціне з прычыны магчымага кантакту з хворымі. У краіне закрыта больш за 2 тысячы навучальных устаноў, у тым ліку 20 універсітэтаў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.