Вы тут

Мамантаў загубілі старажытныя людзі?


18-5

Усё жыццё паляўнічых-збіральнікаў Еўропы (гравецкая культура) было звязана з мамантамі.
Старажытныя людзі забівалі гіганцкіх жывёл дзясяткамі: мяса з'ядалі, косткі палілі ў вогнішчы і будавалі з іх жыллё, а з біўняў выраблялі прылады і ўпрыгажэнні. Да такіх высноў прыйшлі польскія навукоўцы, аўтары артыкула ў часопісе Quaternary Іnternatіonal.

Археолагі вывучылі пяць стаянак першабытных людзей на тэрыторыі Польшчы і Чэхіі, датаваных 28—18 тысячагоддзямі да нашай эры. Высветлілася, што мамантам належала ад 5 да 18,2% усіх костак жывёл на стаянках. У некаторых месцах прысутнічаюць рэшткі некалькіх дзясяткаў мамантаў, тады як іншых траваядных там было не больш за два. На многіх костках знайшлі сляды парэзаў і ўдараў, нанесеных, хутчэй за ўсё, калі з жывёл здымалі шкуру і разбіралі. Іншыя косткі былі зламаныя і спаленыя. На ўсіх стаянках навукоўцы выявілі амулеты і ўпрыгажэнні, вырабленыя з костак або біўняў мамантаў.

У Паўлаве (Чэхія) знайшлі адпаліраваны бівень, а на іншых стаянках — статуэткі са «слановай» косці. Суадносіны ізатопаў вугляроду ў астанках людзей гравецкай культуры пацвярджае факт таго, што мяса мамантаў складала асноўную частку іх рацыёну. Спрэчка аб прычынах вымірання мамантаў працягваецца і цяпер: далёка не ўсе навукоўцы ўпэўнены, што галоўную ролю ў гэтым працэсе адыгралі першабытныя людзі. Аднак аўтары новага даследавання перакананы ў праўдзівасці гэтай думкі. «Краманьёнцы спецыялізаваліся на паляванні на мамантаў. Яны хацелі атрымаць максімум мяса як мага хутчэй», — адзначыў доктар Пётр Войталь.

Нямецкі навуковец Эрвэ Башрэн і яго калегі з Цюбінгенскага ўніверсітэта таксама працавалі з косткамі мамантаў, знойдзенымі ў Чэхіі ў ваколіцах Брно. Яны праводзілі даследаванне, прысвечанае харчоваму ланцугу позняга палеаліту (28 — 21 тысяча гадоў таму, у эпоху апошняга ледавіковага перыяду) і высветлілі, што першабытныя паляўнічыя часта харчаваліся мясам мамантаў, але не кармілі ім сваіх сабак, піша Quaternary Іnternatіonal.

Да здзіўлення даследчыкаў, галоўнай ежай сабак у той час была аляніна, якую людзі амаль не елі. Падобная сітуацыя мае месца ў традыцыйнай культуры народаў Поўначы: яны таксама скормліваюць сабакам ежу, якая ім самім не падабаецца. Навукоўцы мяркуюць, што сабак краманьёнцы выкарыстоўвалі перш за ўсё для перавозкі грузаў, а не для палявання.

Гравецкая культура адносіцца да позняга палеаліту, да позняй перыгорскай культуры. Характэрны для яе вастрыі з пласцін з прытупленымі бакамі, тупымі і прамымі на другім баку. Вырабляліся статуэткі палеалітычных венер.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.