Вы тут

NASA заказвае жыллё для іншых планет


18-4

Амерыканскае касмічнае агенцтва абвясціла тэндар
на распрацоўку друкаванага жылля
і адпаведных тэхналогій, якія ў перспектыве будуць выкарыстоўвацца
пры засваенні іншых планет, уключаючы Марс.
Усяго на правядзенне конкурсу, які праходзіць
у некалькі этапаў,
NASA плануе выдаткаваць
2,25 млн долараў.

Першы этап, які стартаваў у маі бягучага года, будзе праходзіць па 27 верасня ўключна. Удзельнікі павінны будуць падаць архітэктурныя канцэпт-праекты будынкаў, якія могуць быць пабудаваны пры дапамозе тэхналогій 3D-друку з мясцовых матэрыялаў. Пры будаўніцтве жылля могуць быць выкарыстаны і дэталі апаратаў, якія даставяць 3D-прынтар на іншую планету. На разгляд NASA плануе прыняць не больш за
30 канцэпт-праектаў, Пераможца атрымае прыз у памеры 50 тыс. долараў. З 26 верасня стартуе другі этап тэндара, падзелены на два падэтапы. Першы з іх мае на ўвазе стварэнне прылад, якія будуць выкарыстоўваць розныя віды трохмернага друку для будаўніцтва з мясцовых матэрыялаў, а на другім удзельнікі павінны будуць з іх жа пабудаваць жыллё па праекце-пераможцы. Фіналісты кожнага з падэтапаў атрымаюць па
1,1 млн долараў. У перспектыве NASA плануе пасылаць новыя будаўнічыя машыны на розныя планеты, дзе яны будуць «друкаваць» дамы для будучых пасяленцаў.

Тэндар праводзіцца ў рамках больш маштабнай праграмы NASA па засваенні іншых планет. У агенцтве лічаць, што будаўніцтва жылля і дапаможных будынкаў на іншых планетах будзе абыходзіцца танней за дастаўку на іх будаўнічых матэрыялаў і абсталявання.

Нагадаем, што NASA ўжо больш за 20 гадоў праводзіць штогадовыя спаборніцтвы для камандаў студэнтаў-дызайнераў з усяго свету. Яны распрацоўваюць мадэлі будучых арбітальных калоній.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.