Вы тут

Каб зямля не пуставала


18-41

Адменена жорсткае абмежаванне на продаж нерухомасці, якая была пабудавана на льготных участках

Днямі кіраўніком дзяржавы быў падпісаны Указ №244 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», якім удасканальваецца заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель.

Дазвол на продаж даюць выканкамы

Прынятым дакументам прадугледжваецца магчымасць адчужаць (прадаваць, дарыць, абменьваць і г. д.) грамадзянам зямельныя участкі, якія былі атрыманы імі ў якасці жыллёвых чаргавікоў, а таксама пабудаваныя на іх жылыя дамы, да заканчэння 8 гадоў з даты дзяржаўнай рэгістрацыі такіх дамоў. Падобны мараторый на продаж такой нерухомай маёмасці ўжо не дзейнічае пры ўмове, калі адчужэнне яе ажыццяўляецца з дазволу выканаўчых камітэтаў пры наяўнасці ўважлівых прычын (напрыклад, накіраванне на працу (службу) у іншую мясцовасць, атрыманне І або ІІ групы інваліднасці, страта карміцеля ў сям'і). Другой умовай адчужэння гэтых аб'ектаў жыллёвай нерухомасці з'яўляецца выкуп зямельных участкаў у прыватную ўласнасць альбо ўнясенне платы за права заключэння дагавораў арэнды на тэрмін 99 гадоў у тым выпадку, калі зямельны ўчастак у адпаведнасці з заканадаўствам нельга прыватызаваць.

У каментарыі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці канкрэтна гаворыцца пра тое, што цяпер магчыма будзе (пры пэўных умовах) адчужаць не толькі жылыя дамы на такіх землях, але і (або) зямельныя ўчасткі.

Адымуць па законе

Наступным слушным пунктам указа стане механізм пераразмеркавання зямель у выпадку ўзнікнення даўгабудаў. Такім чынам, «з мэтамі абароны правоў грамадзян і юрыдычных асоб, якія фінансуюць будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў і іншых аб'ектаў нерухомасці», указам устанаўліваецца парадак канфіскацыі зямельных участкаў у забудоўшчыкаў пры невыкананні апошнімі абавязацельстваў па стварэнні аб'ектаў долевага будаўніцтва. Гэты парадак прадугледжвае і алгарытм наступнага прадастаўлення такіх участкаў для завяршэння будаўніцтва камунальным унітарным прадпрыемствам па капітальным будаўніцтве, іншым дзяржаўным арганізацыям або арганізацыям з доляй дзяржавы ў статутным фондзе большай за 50%.

«Зялёная вуліца» — Белкаапсаюзу

Указам замацоўваецца права на прадастаўленне зямельных участкаў без правядзення аўкцыёну арганізацыям, якія ўваходзяць у склад саюза спажывецкай кааперацыі, для будаўніцтва аб'ектаў аптовага і рознічнага гандлю і грамадскага харчавання. Распрацоўшчыкі дакумента ўпэўнены, што такая льгота кааператарам дазволіць скараціць тэрміны і выдаткі на будаўніцтва гандлёвых аб'ектаў крокавай даступнасці на тэрыторыі новых жылых кварталаў у гарадах.

Аўкцыён прыйдзе і ў глыбінку

Цяпер, згодна з указам, правядзенне аўкцыёнаў з умовамі на права праектавання і будаўніцтва капітальных пабудоў (пры наяўнасці на зямельных участках аб'ектаў, якія падлягаюць зносу) магчыма не толькі ў Мінску і абласных цэнтрах, але і ў іншых населеных пунктах па ўсёй тэрыторыі краіны. Падобны механізм дазваляецца выкарыстоўваць непасрэдна па рашэнні мясцовых выканкамаў.

На кантролі ў КДК

У каментарыі юрыдычнай службы Дзяржкаммаёмасці паведамляецца і аб адказнасці службовых асоб, якія звязаны з размеркаваннем зямель. Такім чынам, «з мэтамі кантролю захавання тэрмінаў пры прадастаўленні зямельных участкаў устаноўлены абавязак Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь не радзей за адзін раз у месяц накіроўваць у Камітэт дзяржаўнага кантролю і яго тэрытарыяльныя органы інфармацыю аб выяўленых парушэннях парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, пераводу зямельных участкаў з адной катэгорыі (віду) у іншую (іншы)».

Удакладняюць юрысты камітэта і норму ўказа, якая тычыцца афармлення адпаведных дакументаў на зямельныя ўчасткі са складу сельскагаспадарчых зямель і зямель ляснога фонду. У гэтым выпадку сельскагаспадарчыя арганізацыі і дзяржаўныя лесагаспадарчыя ўстановы вызваляюцца ад аплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу (афармленне) дакументаў на зямельныя ўчасткі, якія прадастаўлены такім арганізацыям для вядзення сельскай ці лясной гаспадаркі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkach@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.