Вы тут

Важны крок ва ўзаемадзеянні


Парламенцкая дэлегацыя нашай краіны на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам знаходзіцца з афіцыйным візітам у Казахстане. Візіт адкрыўся сустрэчай са старшынёй Мажыліса (ніжняй палаты Парламента Казахстана) Кабібулой Джакупавым.

Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, бакі адзначылі паспяховае і інтэнсіўнае развіццё палітычных кантактаў паміж Беларуссю і Казахстанам, у тым ліку па парламенцкай лініі. Уладзімір Андрэйчанка і Кабібула Джакупаў абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з бягучай заканатворчай дзейнасцю, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый. Старшыня ніжняй палаты беларускага парламента выказаўся за пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, умацаванне кааперацыйных сувязяў, а таксама звярнуў увагу на гуманітарны складнік беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння, у тым ліку на такія напрамкі, як навука і тэхналогіі, адукацыя, культура і спорт.

«Важным крокам у напрамку ўмацавання міжпарламенцкага ўзаемадзеяння стала падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Мажылісам Парламента Рэспублікі Казахстан, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. — У дакуменце падкрэсліваецца, што бакі і далей у рамках сваёй кампетэнцыі будуць садзейнічаць умацаванню і развіццю супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльна-культурнай, гуманітарнай і іншых сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць».

Старшыня Палаты прадстаўнікоў сустрэўся і з прэм'ер-міністрам Казахстана Карымам Масімавым, а таксама разам з парламенцкай дэлегацыяй нашай краіны ўзяў удзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 20-годдзю Асамблеі народа Казахстана «Казахстанскі шлях: Адзінства. Патрыятызм. Рэформы». Уладзімір Андрэйчанка ўдзельнічаў і ў цырымоніі закладкі капсулы на месцы будаўніцтва прадпрыемства па вытворчасці самазвальнай і камунальнай тэхнікі на базе шасі Мінскага аўтамабільнага завода.

Спікер Палаты прадстаўнікоў сустрэўся таксама са старшынёй Жагорку Кенеша Кыргызстана (так называецца парламент у гэтай дзяржаве) Асілбекам Жээнбекавым. «Бакі абмеркавалі стан беларуска-кыргызстанскіх адносін, перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама шэраг іншых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», — паведаміла прэс-служба.

Учора адбылася сустрэча Уладзіміра Андрэйчанкі са старшынёй Сената Парламента Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. «Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з узаемадзеяннем дзвюх дзяржаў у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, умацаваннем міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана, а таксама з узаемадзеяннем беларускіх і казахстанскіх парламентарыяў у плануемых міжнародных парламенцкіх мерапрыемствах», — паведаміла прэс-служба.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».