Вы тут

Лясы «не прымаюць» наведвальнікаў...


Паводле аператыўнай інфармацыі Мінлясгаса, лясы ўжо закрыты для наведвання на тэрыторыі 90 раёнаў краіны.

Так, пад татальнай забаронай яны знаходзяцца ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. На Брэстчыне наведваць лясныя ўгоддзі нельга ў 12 раёнах, на Віцебшчыне — у 15. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці забарона ўведзена ў 6 раёнах. «Ні-ні» ў лес і на тэрыторыі Міншчыны. Чакаецца, што да выхадных забарона на наведванне лясных угоддзяў будзе дзейнічаць па ўсёй тэрыторыі краіны.

З пачатку пажаранебяспечнага перыяду зафіксавана 367 выпадкаў лясных пажараў на агульнай плошчы 1,6 тыс. га. Найбольшая шкода нанесена ў Гомельскай вобласці, дзе агнём пашкоджана 1,2 тыс. га лесу (151 узгаранне).

Сяргей РАСОЛЬКА

sr@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.