Вы тут

Патрыяршы візіт


Падчас наведвання нашай краіны Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл адкрые Духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай праваслаўнай царквы ў Мінску. А таксама наведае Брэсцкую крэпасць і ўзначаліць урачыстыя набажэнствы.

Свяцейшы прыбудзе ў Мінск 20 чэрвеня. У першы дзень ён ушануе памяць загінулых герояў Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы вянок да абеліска на плошчы Перамогі. Увечары адправіць урачыстае набажэнства ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Ключавой падзеяй гэтага дня стане адкрыццё Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай праваслаўнай царквы — будучай базы для рэалізацыі асветніцкіх, культурных, маладзёжных ды іншых праграм. У сценах комплексу, узведзенага пры дапамозе беларускай дзяржавы, будуць размяшчацца Мінская духоўная акадэмія, што рыхтуе багаслоўскія кадры найвышэйшай навуковай кваліфікацыі, і памяшканні профільных структур Беларускага Экзархата.

На другі дзень візіту прыпадае свята Сабора беларускіх святых, і Свяцейшы Патрыярх адслужыць Божую літургію ў Васкрасенскім саборы Брэста. А ў дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня, наведае Брэсцкую крэпасць і справіць памінальную ліцію па воінах-вызваліцелях у Нікольскім гарнізонным храме. Патрыярх Кірыл таксама возьме ўдзел у жалобным мітынгу-рэквіеме на плошчы Цырыманіялаў, пасля чаго адбудзе ў Маскву.

Нагодай для патрыяршага візіту на беларускую зямлю стала 1000-годдзе з дня спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, святкаванне памяці Сабора беларускіх святых і 70-гадовы юбілей Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.